ШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за здаровы лад жыцця”

27 лютага вучні 8-10 класаў былі запрошаны на чарговую Школу Актыўнага Грамадзяніна і абмеркавалі пытанні вядзення ЗЛЖ. Здаровы лад жыцця з’яўляецца перадумовай для развіцця розных бакоў жыццядзейнасці чалавека, дасягненні ім актыўнага даўгалецця і паўнавартаснага выканання сацыяльных і працоўных  функцый.На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны “Мы даведаемся” актуалізаваліся веды аб здаровым ладзе жыцця, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь і горадзе Пружаны. У фокусе абмеркавання — пытанні здаровага ладу жыцця; аздараўленне; спорт; прафілактыка наркаспажывання і іншых шкодных звычак. “Здаровы лад жыцця дапамагае нам выконваць нашы мэты і задачы, паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі”, — да такога вываду прыйшлі прысутныя.

Добавить комментарий