26 сакавіка вучні 4 — 7 класаў разам з педагогамі Жырыкавай Н. І. і Бяляевай І. Р. пабывалі ў гасцях у «Свеце страусаў». Экскурсавод расказала ім аб жыцці экзатычных жывёл у нашых умовах. Дзеці пазнаёміліся з паўлінамі, страусамі, аслом Яшкам, в’етнамскімі свінкамі, алтайскімі і камерунскімі козамі і іншымі экзатычнымі жывёламі. У сувенірнай лаўцы кожны набыў сабе на памяць вырабы з пяра страуса.