Яшчэ адзін «ШАГ»

28 красавіка для вучняў 6 — 7 класаў была праведзена тэматычная класная гадзіна — Урок памяці «И помнит мир спасённый… «.
Усе ведаюць жахлівую трагедыю, якая адбылася з вёскай Хатынь. Лёс Хатыні падзялілі шматлікія населеныя пункты нашай краіны, многія не былі адноўлены. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра мемарыялы і помнікі, прысвечаныя ахвярам фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Наша грамадства беражліва ўшаноўвае памяць і ставіцца з павагай да каштоўнасцей часоў Вялікай Айчыннай вайны, і вучні нашай школы не з’яўляюцца выключэннем.

Добавить комментарий