Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» вучні школы былі запрошаны наведаць гадзіну асветы на тэму «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі абмеркавалі, якія дасягненні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій актыўна ўкараняюцца ў Беларусі і даступныя для масавага карыстання грамадзянамі нашай краіны, якое месца ў жыцці сучаснага чалавека займае Інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, якая небяспека чакае спажыўца Інтэрнэту, як не стаць ахвярай кібермахляроў.

 

Добавить комментарий