Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г., якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны. Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Продолжить чтениеАб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Усё працай ставіцца, усё працай славіцца

     Выхаванцы летніка сёння прынялі удзел у наступных мерапрыемствах: турнір знаўцаў прафесій «Шмат прафесій добрых і розных», малая спартакіяда пад дэвізам «Мы за здаровы лад жыцця». Падчас спартакіяды выхоўвалася пачуццё ўзаемадапамогі, падтрымкі, адказнасці, самастойнасці. Усе ўдзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і бадзёрасці, умацавалі здароўе.  Навучэнцы наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані-аграпрадукт». Экскурсію-знаёмства «Працай мы славім край родны» для рабят правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Покала А.А.

Продолжить чтениеУсё працай ставіцца, усё працай славіцца

Паглядзі, які ён прыгожы – край, у якім ты жывеш!

     9 чэрвеня выхаванцы летніка адправіліся на экалагічную прагулку-заданне «Беражы і ахоўвай наш зялёны дзівосны край!». Рабяты прынялі ўдзел ў віктарыне «Прыгажосць беларускай прыроды», гульні-практыкум «Чароўныя шышкі». Дзень атрымаўся вельмі насычаным і цікавым!

Продолжить чтениеПаглядзі, які ён прыгожы – край, у якім ты жывеш!

Праводзім час у прышкольным лагеры з вясёлымі гульнямі

     Кожны дзень у нашым прышкольным аздараўленчым лагеры «Дружба» напоўнены смехам, радасцю і новымі адкрыццямі. 6 чэрвеня выхаванцам былі прапанаваны наступныя мерапрыемствы: гадзіна творчасці «Хай заўсёды будзе мір», гульня «Поле цудаў», спартыўная эстафета «Марыце! Стварайце! Дзейнічайце!». Лета ў лагеры — гэта час, які застанецца ў памяці надоўга!

 

Продолжить чтениеПраводзім час у прышкольным лагеры з вясёлымі гульнямі

Начались каникулы – школьники решили заработать

 С началом летних каникул сотрудники управления по противодействию киберпреступности УВД Брестского облисполкома зафиксировали рост активности аферистов на торговых площадках. Особенно настораживает новая схема на «Авито»: мошенники публикуют объявления с заманчивыми предложениями, где товар продается по цене ниже рыночной. В описании указывается, что 10% нужно оплатить через «Авито», а оставшуюся сумму — напрямую на карту продавца. Важно знать: продавцы, как правило, отправляют товар, но он может оказаться не того качества или вообще не соответствовать описанию. При попытке вернуть товар вы рискуете получить обратно лишь 10% от оплаченной суммы, так как остальные 90% уже ушли мошенникам.

Будьте бдительны и не дайте себя обмануть!  Оставайтесь на связи, следите за обновлениями и делитесь важной информацией с друзьями — вместе мы сильнее!

Продолжить чтениеНачались каникулы – школьники решили заработать

“Дарогамі памяці” праз Вялікую Айчынную вайну

5 чэрвеня вучні школы наведалі музейную экспазіцыю “Дарогамі памяці”  у ДУА “Ружанская СШ імя К.Марача”. Дырэктар школы Стасюкевіч А.Г. правяла аглядную экскурсію па школе і пазнаёміла з новай экспазіцыяй, якая нядаўна з’явілася ў школе. Экскурсаводы з ліку вучняў школы правялі павучальны экскурс ў гады Вялікай Айчыннай вайны і паведамілі цікавыя факты пра мястэчка ў той перыяд. Арыгінальныя экспанаты, цікавыя стэнды і дэкарацыі нікога не аставілі абыякавымі. Памяць пра вайну застанецца ў нашых сэрцах заўсёды!

Продолжить чтение“Дарогамі памяці” праз Вялікую Айчынную вайну

Ганаруся малой радзімай, ганаруся Беларуссю

Пад такім дэвізам выхаванцы летніка правялі чарговы дзень. Экскурсія ў Ружанскі палац для правядзення квэст-гульні па пасёлку Ружаны адбылася з мэтай знаёмства з гісторыяй і славутасцямі ў рамках рэспубліканскай акцыі “ВАНДРУЙ! АДЧУЙ! НАТХНЯЙСЯ!”. Ключавой славутасцю Ружан, за кошт якой гэты пасёлак і набыў такую шырокую вядомасць, з’яўляюцца руіны палацавага комплексу Сапегаў. Ружанскі манастыр базыліян і царква Святога Пятра і Паўла — унікальны архітэктурны комплекс у горадзе Ружаны Брэсцкай вобласці, заснаваны ў XVII стагоддзі. На сённяшні дзень царква ў горадзе Ружаны функцыянуе, знаходзіцца ў выдатным стане і з’яўляецца цікавай славутасцю і архітэктурным помнікам Беларусі. Іншай важнай славутасцю Ружан з’яўляецца яшчэ адзін храм, а менавіта касцёл Святой Тройцы. Касцёл і царква ў Ружанах фарміруюць вельмі характэрны і традыцыйны для Беларусі архітэктурны ансамбль гістарычнай забудовы цэнтральнай часткі горада. Яркія цікавыя ўражанні атрымалі дзеці ад такога падарожжа. Ну і які лагер без рухомых гульняў на свежым паветры?

Продолжить чтениеГанаруся малой радзімай, ганаруся Беларуссю

Адпачывай разам з намі!

Прыйшло доўгачаканае лета з ласкавым сонейкам, зелянінай траў і палітрай прыгожых кветак. Цёплымі вечарамі можна таксама знайсці справу па душы і інтарэсах. Гадзіна творчасці «Час яркіх ідэй» з удзелам загадчыка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т. Ф. запрасіла аматараў вырабаў сваімі рукамі на майстар-клас па майстраванні паштоўкі з розных матэрыялаў. Крэатыўныя рэчы можна падараваць сяброўкам альбо знаемым. Актывісты ГА БРСМ І БРПА сабраліся разам на акцыю «Эстафета карысных спраў» да Міжнароднага дня абароны навакольнага асяроддзя і прыбралі тэрыторыю вакол гульневай пляцоўкі і школы. Разам зрабіць прыгажосць так хутка і легка!

Продолжить чтениеАдпачывай разам з намі!

Захоўваем традыцыі, шануем памяць…

У трэці дзень у летніку дзеці ўспаміналі летнія святы і абрады беларусаў, разгадвалі “Сакрэты беларускай кухні”, праводзілі прэзентацыю “Народныя промыслы Беларусі”, а піянеры навялі парадак каля помніка ахвярам фашызму. У рамках рэспубліканскай акцыі “Памяць удзячных сэрцаў”, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі, вучні арганізавалі экскурсію да помніка і ўшанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.

Захоўваем традыцыі народа, шануем памяць герояў вайны!

Продолжить чтениеЗахоўваем традыцыі, шануем памяць…