Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» разам з вучнямі пачатковых класаў весела і з карысцю для здароўя правялі час у шосты школьны дзень. Рамановіч Анастасія і Кот Яўгеній у інтэрактыўнай форме пазнаёмілі рабят з рэжымам дня і запрасілі на незвычайную экскурсію ў лес, дзе навучэнцаў чакалі цікавыя конкурсы і пацешныя гульні, а таксама цудоўны пікнік на свежым паветры. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.