Яшчэ раз пра бяспеку

25 жніўня ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка са старшым інспектарам РАНС Ліпко В. В. Вольга Васільеўна агучыла сумныя лічбы статыстыкі аб пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі Пружанскага раёна, акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці выканання элементарных правілаў бяспечнага карыстання цепла- і электрапрыборамі ў побыце, нагадала аб правілах паводзін у летні і зімовы перыяд на вадзе. У гутарцы з навучэнцамі ўстановы адукацыі абазначыла найважнейшыя правілы паводзін на выпадак пажаранебяспечнай сітуацыі, падзялілася карыснымі інфармацыйнымі матэрыяламі ў выглядзе брашур-падказак аб правілах пажарнай бяспекі.

 

Добавить комментарий