Для навучэнцаў 6-9 класаў была арганізавана сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ» Жыгалка М.В. на тэму «Раннія палавыя сувязі і іх наступствы. Прафілактыка сэксуальнага насілля». Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пераканаліся ў актуальнасці абмяркоўваемай праблемы, пазнаёміліся з рознымі відамі насілля і сумесна выпрацавалі магчымыя шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый, атрымалі рэкамендацыі, як абараніць сябе ад сексуальнага насілля.