Прыйшло доўгачаканае лета з ласкавым сонейкам, зелянінай траў і палітрай прыгожых кветак. Цёплымі вечарамі можна таксама знайсці справу па душы і інтарэсах. Гадзіна творчасці «Час яркіх ідэй» з удзелам загадчыка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т. Ф. запрасіла аматараў вырабаў сваімі рукамі на майстар-клас па майстраванні паштоўкі з розных матэрыялаў. Крэатыўныя рэчы можна падараваць сяброўкам альбо знаемым. Актывісты ГА БРСМ І БРПА сабраліся разам на акцыю «Эстафета карысных спраў» да Міжнароднага дня абароны навакольнага асяроддзя і прыбралі тэрыторыю вакол гульневай пляцоўкі і школы. Разам зрабіць прыгажосць так хутка і легка!