Выхаванне патрыётаў — справа актуальная і патрэбная

Субота 3 мая была прысвечана патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню.  Сэлфі – тур “Памятныя мясціны Пружаншчыны” запрасіў вучняў 1-4 класаў успомніць славутасці Пружанскага раёна і зрабіць незабыўныя кадры. Інтэлектуальна-забаўляльная праграма “Лепшы знаўца гісторыі Беларусі” дазволіла праверыць веды вучняў 5-7 класаў па гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны і пашырыць свой кругагляд.  Фотафлэшмоб “Я патрыёт сваёй краіны”  напярэдадні свята Вялікай Перамогі надыхнуў вучняў 8-9 класаў на стварэнне цудоўных кампазіцый з Дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Продолжить чтениеВыхаванне патрыётаў — справа актуальная і патрэбная

Яшчэ раз пра ЮІР…

На  раённым этапе 46-га абласнога злёта-конкурса юных інспектараў руху ў конкурсе «Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы ПДР» каманда «Маячок» атрымала дыплом І ступені,  у конкурсе «Навучальная (пазнаваўчая) праграма» — дыплом ІІ ступені, а ў «Фігурнай яздзе на веласіпедзе» — дыплом ІІІ ступені. Члены каманды Рамановіч Н.  і Гац К. заваявалі дыпломы ў асабістым першынстве ў конкурсе «Фігурная язда на веласіпедзе». Віншуем яшчэ раз каманду І Рамановіч Н. і Гаца К.!

Продолжить чтениеЯшчэ раз пра ЮІР…

Анонс суботы 3 мая

У суботу 3 мая для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

9.00 – 9.45  Сэлфі – тур “Памятныя мясціны Пружаншчыны” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет №2.

Адказны –  Чыбісава М.В.

9.55 – 10.40 Інтэлектуальна-забаўляльная праграма “Лепшы знаўца гісторыі Беларусі” (5-7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 8.

Адказны – Пекун Н.А.

9.55 – 10.40 Фотафлэшмоб “Я патрыёт сваёй краіны”  (8-9 класы)

Месца правядзення –  кабінет №3.

Адказны – Аблаушка І.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 3 мая

«Зарніца-2025» амаль пакарылася нашай камандзе

30 красавіка на базе ДУДА “Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства” прайшла спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца-2025”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Каманда “Зорка” ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” стала адной з 15 удзельніц, якія спаборнічалі ў розных конкурсах. Гульня атрымалася напружаная і захапляючая. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 1 месца ў стрэлах з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама 1 месца ў конкурсе “Санітарны пост”. На жаль, прызывое месца нам не дасталося, не хапіла аднаго крока. Але ўражанні і ўспаміны пра “Зарніцу” застануцца надоўга ў памяці ўдзельнікаў.

Продолжить чтение«Зарніца-2025» амаль пакарылася нашай камандзе

Прафілактычная гутарка з начальнікам ІСН Клімашэвічам В.М.

Начальнік ІСН Пружанскага РАУС Клімашэвіч В.М.правёў прафілактычную гутарку з вучнямі 6 класа на тэму недапушчэння ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прычыненне шкоды здароўю аднагодкам, а таксама нагадаў аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці.

 

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка з начальнікам ІСН Клімашэвічам В.М.

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

26 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў як дзень узаемадзеяння з сям’ёй.  Спартыўнае свята “Сямейныя старты” запрасіла вучняў 1-4 класаў. Разам з братамі і сёстрамі малодшыя школьнікі спаборнічалі ў розных конкурсах і паказалі свае лепшыя спартыўныя навыкі.  Займальная гадзіна “На прыгожай зямлі добра жывецца сям’і” прыйшлася даспадобы вучням 5-7 класаў. Цікавыя загадкі, інтэрактыўныя заданні нікога не аставілі абыякавым.  Сямейны падворак “Традыцыі і захапленні маёй сям’і”  для вучняў 8-9 класаў запрасіў падзяліцца сямейнымі традыцыямі: любімымі стравамі, святкаваннямі дзён нараджэння і іншых свят, правядзеннем вольнага часу. У кожнага знайшлося, пра што расказаць і чым здзівіць.

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

Информационные материалы по профилактике и противодействию киберпреступности

С целью повышения цифровой грамотности, а также принимая во внимание рост числа регистрируемых киберпреступлений, предлагаем ознакомиться с информацией по профилактике киберпреступлений.  Дополнительная профилактическая информация доступна для скачивания по ссылке:

 https://disk.yandex.by/d/F03-laudj7830g

 

 

 

 

Продолжить чтениеИнформационные материалы по профилактике и противодействию киберпреступности

«Чарнобыль ў памяці і кнігах»

26 красавіка вучні 5-7 класаў наведалі фотавыставу «Чарнобыль ў памяці і кнігах». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, якія ў сваіх творах закранулі тэму Чарнобыля. На выставе былі прадстаўлены фотаматэрыялы і дакументальныя брашуры. Мы павінны памятаць аб страшным дне, каб больш ніколі не паўтарылася такая трагедыя.

Продолжить чтение«Чарнобыль ў памяці і кнігах»

«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

25 красавіка члены пярвічнай ячэйкі ГА БРСМ ўстановы адукацыі напісалі «Дыктант Перамогі». Гістарычны дыктант на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны праводзіўся з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі , павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання моладзі. Арганізатары мерапрыемства — ГА БРСМ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтение«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

*СКАЧАЛ ИГРУ – ПОТЕРЯЛ ДЕНЬГИ*

Мошенники распространяют вредоносное ПО через телеграм-боты с «играми»!  Сотрудники управления по противодействию киберпреступности УВД Брестского облисполкома рассказали, что злоумышленники создают каналы в Telegram, посвященные популярным детским играм, и используют их для продвижения специального бота. В этом боте жертвам предлагают скачать моды и приложения. Однако на самом деле вы загружаете зараженный APK-файл! Это вредоносное ПО может:

➖ украсть банковские данные с Android-устройств;

➖ получить доступ к логинам и паролям;

➖ выполнять удаленные команды;

➖ менять настройки устройства.

Будьте осторожны! Не скачивайте приложения из подозрительных источников и защищайте свои данные!

 

Продолжить чтение*СКАЧАЛ ИГРУ – ПОТЕРЯЛ ДЕНЬГИ*