“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка-2025” для вучняў малодшых класаў прайшла 12 красавіка на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”. Наша каманда “Зорачка” у складзе 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак прыняла актыўны ўдзел. Яскравымі і запамінальнымі сталі конкурсы строю і песні, кідання “гранат”, прабіранне праз “павуціну”, прыжкі на “балоце”, поўзанне па-пластунску праз “дрот”, а яшчэ квіз і інтэлектуальны конкурс. Дзеці атрымалі зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і задавальнення.

Продолжить чтение“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Да Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата ўстаноўлена ў гонар падзей 1945 года, калі войскі саюзнікаў вызвалілі зняволеных Бухенвальда і іншых лагераў смерці. На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання, сярод якіх — сумна вядомыя Трасцянец, Азарычы і Калдычэва. У гэты дзень вучні школы ўшанавалі памяць загінуўшых і выказалі глыбокую павагу тым, хто выжыў, праявіўшы неверагодную сілу духу. Іх гісторыі — гэта напамін пра тое, як важна берагчы мір і не дапускаць паўтарэння такіх трагедый. Памяць аб ахвярах канцлагераў павінна жыць у сэрцах будучых пакаленняў, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Продолжить чтениеДа Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Страляем у электронным ціры

Вучні 8-10 класаў разам з кіраўніком па фізічным выхаванні правялі практычныя заняткі па адпрацоўцы навыкаў стральбы ў электронным ціры на базе ДУА “Параслянская сярэдння школа”. Гэты новы накірунак патрыятычнай работы вельмі спадабаўся старшкласнікам. Ва ўстанове адукацыі працуе музей баявой славы, з экспазіцыяй якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны нікога не астаўляюць абыякавымі і астаўляюць глыбокі след у душах падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеСтраляем у электронным ціры

Рыхтуемся да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі будынак школы памяняў свой знешні выгляд. Вокны зайгралі цудоўнай кампазіцыяй, якая прадстаўляе сабой палёт і кружэнне жораваў над Вечным полымем у успыхваючых іскрах салюта. Перад уваходам у школу з’явілася вялікая кампазіцыя ў форме пяціканечнай зоркі ў колерах нацыянальнага сцяга. А перад самой школы павесілі банэр «З Днём Перамогі!» Такія атрыбуты вызываюць пачуццё гонару і павагі да подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, спрыяюць развіццю пачуцця патрятызму ў падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеРыхтуемся да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Утвержден логотип 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Логотип (символ) 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне утвержден. Логотип авторов Максима Шнипа и Кристины Почебут победил в конкурсе, объявленном Министерством культуры Беларуси. На эмблеме изображен Монумент-обелиск Победы и контур звезды из красной и зеленой ленты, золотыми буквами в центре звезды вписаны: «80 лет Победы», под надписью – годы «1945-2025».

 

Продолжить чтениеУтвержден логотип 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Вучні школы пабывалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і на “Лініі Сталіна”

27 сакавіка вучні 4-10 класаў адправіліся ў горад-герой Мінск, каб наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць музея накіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб подзвігу і ахвярах беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі. Вучні мелі магчымасць убачыць рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, апыніцца ў віртуальнай рэальнасці тых часоў, стаць сведкай гістарычный падзей.

Падарожжа прадоўжылася на “Лініі Сталіна”, які ўяўляе сабой адзін з найбольш значных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён не толькі ўвекавечвае сістэму абарончых умацаванняў, але і служыць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні маглі ўбачыць ваенную тэхніку тых часоў, прайсціся па акопах, зайсці ў бункер і ўбачыць самім умовы, пры якіх змагаліся нашы байцы. Подзвіг нашага народа, які вёў баі супраць немцаў, сапраўды заслугоўвае пашаны, вечнай памяці і ўдзянасці нашчадкаў.

Продолжить чтениеВучні школы пабывалі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і на “Лініі Сталіна”

Фарміруем навыкі стральбы

Вучні 5-7 класаў разам з кіраўнікамі па фізічным і ваенна-патрыятычным выхаванні правялі практычныя заняткі па адпрацоўцы навыкаў стральбы ў электронным ціры на базе ДУА “Параслянская сярэдння школа”. Ва ўстанове адукацыі працуе музей баявой славы, з экспазіцыяй якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны нікога не астаўляюць абыякавымі і астаўляюць глыбокі след у душах падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеФарміруем навыкі стральбы

Мітынг-рэквіем «Звоняць званы Хатыні»

Мітынг-рэквіем «Звоняць званы Хатыні» прайшоў 22 сакавіка каля помніка ахвярам фашызму аг.Шані. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб злачынствах  фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, яе тэба шанаваць!

Продолжить чтениеМітынг-рэквіем «Звоняць званы Хатыні»

Урок Памяці, прысвечаны гадавіне трагедыі Хатыні, прайшоў у школе

Урок Памяці, прысвечаны гадавіне трагедыі Хатыні, прайшоў ва ўстанове адукацыі. Зноў і зноў памяць вярнула ўсіх да адной з самых журботных старонак у гісторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Адмысловая ўвага была нададзена важнасці захавання памяці аб загінулых і недапушчэнню паўтарэння падобных злачынстваў у будучыні.
Рабяты ўшанавалі памяць ахвяр хвілінай маўчання. Такія ўрокі дапамагаюць усім нам памятаць пра мінулае, каб шанаваць сучаснасць і будаваць мірную будучыню.

 

Продолжить чтениеУрок Памяці, прысвечаны гадавіне трагедыі Хатыні, прайшоў у школе

Агляд строю і песні  напярэдадні Дня абаронцы Айчыны прайшоў у школе

Патрыятычнае выхаванне сёння — гэта сацыяльная патрэба нашага грамадства. Цяпер як ніколі важна адраджэнне багатых традыцый ваенна-патрыятычнага і грамадзянскага выхавання моладзі. Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з кірункаў духоўна-маральнага фарміравання грамадзянскіх якасцей асобы, ідэй служэння Айчыне, яго абароны. Сістэматычная дзейнасць педагогаў па фарміраванні ў юных грамадзян патрыятычнай свядомасці, каштоўнасцяў, пачуцці вернасці сваёй Айчыне фарміруецца ў працэсе навучання з дапамогай разнастайных форм работы, стварэння такіх сітуацый, у якіх бы навучэнцы перажывалі пачуцці кахання, гонару за сваю Радзіму, захапляліся яе слаўнай гісторыяй, мужнасцю і адвагай патрыётаў.

Традыцыйнай падзеяй у школе стала правядзенне агляду строю і песні  напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны. Вучні 3-10 класаў старанна рыхтаваліся, каб паказаць свае фізічныя і творчыя здольнасці. Кожны клас выбраў свой стыль адзення, ваенна-патрыятычную песню для выканання. Усе паказалі высокі ўзровень арганізацыі і правядзення агляду строю і песні. Лепшымі ў сваіх узроставых групах сталі вучні 4 і 9-10 класаў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць згуртаваць калектыў,  развіваць пачуццё патрыятызму і гонару за Бацькаўшчыну.

Продолжить чтениеАгляд строю і песні  напярэдадні Дня абаронцы Айчыны прайшоў у школе