Выхаванне патрыётаў — справа актуальная і патрэбная

Субота 3 мая была прысвечана патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню.  Сэлфі – тур “Памятныя мясціны Пружаншчыны” запрасіў вучняў 1-4 класаў успомніць славутасці Пружанскага раёна і зрабіць незабыўныя кадры. Інтэлектуальна-забаўляльная праграма “Лепшы знаўца гісторыі Беларусі” дазволіла праверыць веды вучняў 5-7 класаў па гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны і пашырыць свой кругагляд.  Фотафлэшмоб “Я патрыёт сваёй краіны”  напярэдадні свята Вялікай Перамогі надыхнуў вучняў 8-9 класаў на стварэнне цудоўных кампазіцый з Дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Продолжить чтениеВыхаванне патрыётаў — справа актуальная і патрэбная

«Зарніца-2025» амаль пакарылася нашай камандзе

30 красавіка на базе ДУДА “Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства” прайшла спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца-2025”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Каманда “Зорка” ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” стала адной з 15 удзельніц, якія спаборнічалі ў розных конкурсах. Гульня атрымалася напружаная і захапляючая. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 1 месца ў стрэлах з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама 1 месца ў конкурсе “Санітарны пост”. На жаль, прызывое месца нам не дасталося, не хапіла аднаго крока. Але ўражанні і ўспаміны пра “Зарніцу” застануцца надоўга ў памяці ўдзельнікаў.

Продолжить чтение«Зарніца-2025» амаль пакарылася нашай камандзе

«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

25 красавіка члены пярвічнай ячэйкі ГА БРСМ ўстановы адукацыі напісалі «Дыктант Перамогі». Гістарычны дыктант на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны праводзіўся з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі , павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання моладзі. Арганізатары мерапрыемства — ГА БРСМ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтение«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

Прэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе»

23 красавіка для вучняў 8-9 класаў была прадстаўлена прэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе». У цэнтpы твopa «Cyд y Cлaбaдзe» — тpaгiчны лёc пaдлeткa Koлькi Лeцeчкi. У чac вaйны ягo, як i нeкaтopыx iншыx дзяцeй, змяcцiлi ў фaшыcцкi дзeтдoм i зpaбiлi дoнapaм для нямeцкix caлдaт. Пepaжыўшы вaйнy, дзeцi paбiлicя iнвaлiдaмi i зaўчacнa пaмipaлi. Кніга дае магчымасць адчуць тыя эмоцыі, якія адчувалі падлеткі часоў Вялікай Айчыннай вайны, перажыць увесь страх, які адчувалі дзеці, жанчыны і старыя.

Продолжить чтениеПрэзентацыя кнігі В. Казько «Суд у Слабадзе»

Далучаемся да акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус”

У рамках рэспубліканскай акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус” педагогі і вучні школы 21 красавіка мелі магчымасць убачыць фільм “Лагеры смерці” і “Спаленыя вёскі”. Кінастужкі — сумесная праца Генеральнай пракуратуры і Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». У аснове сюжэту — матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.Фільм “Спаленыя вёскі” распавядае пра трагічны лёс беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гледачу раскрываецца ўся тая жахлівая праўда пра палітыку» выпаленай зямлі», якая праводзіцца нацыстамі на акупаванай тэрыторыі Беларусі, і яе бязлітасных наступствах для мірнага насельніцтва. Фільм акцэнтуе ўвагу на мужнасці і стойкасці беларускага народа перад тварам вайны, а таксама на неабходнасці захаваць памяць аб тых трагічных падзеях для будучых пакаленняў.

 

Продолжить чтениеДалучаемся да акцыі “Гэта павінен бачыць кожны беларус”

Добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол помнікаў — справа пачэсная і патрэбная

Штогод у нашай установе праводзіцца акцыя “Абеліск”. Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца добрааўпарадкаванне тэрыторыі вакол  помніка якія загінуўшым  ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Уборка тэрыторыі вакол помніка – гэта не проста праца. Напярэдадні 8о-годдзя члены ГА БРПА навялі парадак ля помніка і высадзілі кветкі.

Продолжить чтениеДобраўпарадкаванне тэрыторыі вакол помнікаў — справа пачэсная і патрэбная

Далучаемся да рэспубліканскага суботніка

Калектыў ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма” далучыўся да рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 12 красавіка па ўсёй краіне, і навёў парадак на месцы гібелі генерала-маёра Б.Бахарава, ля помніка дыслакацыі патрызанскага атрада імя В.Чкалава, ля памятнага знака дзеячу культуры Р.Шырме, высадзілі прыгожыя кветкі, прыбралі смецце. Памяць аб гераізме нашых землякоў будзе жыць заўжды!

 

Продолжить чтениеДалучаемся да рэспубліканскага суботніка

“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка-2025” для вучняў малодшых класаў прайшла 12 красавіка на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”. Наша каманда “Зорачка” у складзе 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак прыняла актыўны ўдзел. Яскравымі і запамінальнымі сталі конкурсы строю і песні, кідання “гранат”, прабіранне праз “павуціну”, прыжкі на “балоце”, поўзанне па-пластунску праз “дрот”, а яшчэ квіз і інтэлектуальны конкурс. Дзеці атрымалі зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і задавальнення.

Продолжить чтение“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Да Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата ўстаноўлена ў гонар падзей 1945 года, калі войскі саюзнікаў вызвалілі зняволеных Бухенвальда і іншых лагераў смерці. На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання, сярод якіх — сумна вядомыя Трасцянец, Азарычы і Калдычэва. У гэты дзень вучні школы ўшанавалі памяць загінуўшых і выказалі глыбокую павагу тым, хто выжыў, праявіўшы неверагодную сілу духу. Іх гісторыі — гэта напамін пра тое, як важна берагчы мір і не дапускаць паўтарэння такіх трагедый. Памяць аб ахвярах канцлагераў павінна жыць у сэрцах будучых пакаленняў, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Продолжить чтениеДа Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

«Дай лесу новае жыццё!»

Вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць у рамках Года добраўпарадкавання і прымеркаваная да 80-годдзя  Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Кожны ўдзельнік змог увачадвідкі ўбачыць працэс пасадкі маладых дрэўцаў і ўдасканаліць свой экалагічны ўзровень.

Продолжить чтение«Дай лесу новае жыццё!»