Цудоўны свет народных гульняў

З мэтай далучэння навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа і да яскравага свету народных гульняў на гульнявой пляцоўцы вёскі Кацёлкі кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. праведзены творчы мікс «Я люблю Беларусь». У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі і пагулялі ў беларускія народныя гульні «Гусі-лебедзі», «Золата», «Лянок», «Ручаёк». З добрым настроем  яны адправіліся дадому.

Продолжить чтениеЦудоўны свет народных гульняў

Валанцёрскі атрад не спыняе сваю работу

Спякотнымі летнімі вечарамі члены атрада «ДОМ» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. праводзяць спартыўныя гульні на школьным стадыёне. Пекун Сяргей і Кот Яўгеній запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у разнастайных гульнях. Усе члены каманд паказалі сваю сілу, хуткасць і спрытнасць, атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеВаланцёрскі атрад не спыняе сваю работу

Хто не любіць шакалад? «Шакаладу ўсе рады»

Пад такой назвай для школьнікаў прайшло мерапрыемства, арганізаванае сумесна з Шаняўскім клубам-бібліятэкай. Самая смачная віктарына нікога не пакінула абыякавым. Салодкія прызы для ўдзельнікаў — што можа быць лепш?

Продолжить чтениеХто не любіць шакалад? «Шакаладу ўсе рады»

Адпачынак летам

Гарачымі летнімі вечарамі любяць вучні школы бавіць час на школьным стадыёне. Сёння яны шукалі скарб, які быў схаваны некалі старым герцагам (легенда скарба). Дзве каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хітрасці і ўменні знаходзіць схаваныя часткі. На тэрыторыі стадыёна, у парку кожны сантыметр, падобны да апісання, быў абгледжаны шукальнікамі. Шмат станцый прыйшлося прайсці ў пошуках скарбаў, але вынік не заставіў сябе чакаць. Акрамя смачнай знаходкі, вучні атрымалі «мора задавальненняў» і адчулі сябе сапраўднымі дэтэктывамі.

Продолжить чтениеАдпачынак летам

Поле цудаў

Пад такой назвай кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для вучняў рознаўзроставага атрада ў вёсцы Кацёлкі інтэлектуальную гульню, падчас якой дзеці патрэніравалі сваё лагічнае мысленне і развілі разумовыя здольнасці, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.

Продолжить чтениеПоле цудаў

Ажывілася жыццё ў аграгарадку

З будаўніцтвам дзіцячай пляцоўкі населены пункт быццам павесялеў. Дзецям заўсёды ёсць чым заняцца: батут, арэлі, горка. А члены валанцёрскага атрада «ДОМ» рады дапамагчы ім у засваенні спартыўных трэнажораў.

Продолжить чтениеАжывілася жыццё ў аграгарадку

Арганізавана работа рознаўзроставага атрада

Цікавыя заняткі для дзяцей у вёсцы Кацёлкі арганізуе кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Пекун Н. А.

Продолжить чтениеАрганізавана работа рознаўзроставага атрада

Шчаслівыя імгненні дзяцінства

Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеШчаслівыя імгненні дзяцінства

Канікулы ў лагеры. Дзень васямнацаты

Вось і прыйшоў час развітацца. За час наведвання аздараўленчага летніка дзеці паказалі свае ўменні і таленты. Яны спявалі, танцавалі, разыгрвалі сцэнкі. Пасля адбылося закрыццё змены. Кіраўніком аздараўленчага лагера Граб В.М. адзначаны найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень васямнацаты

Разам у паход

21 чэрвеня вучні 5 — 6 класаў адправіліся за новымі і яскравымі ўражаннямі ў паход па маршруце аг. Шані — в. Каштанаўка — аг. Шані. Дружнай кампаніяй дзеці прайшлі па маршруце, пагулялі ў розныя гульні, наведалі сядзібу Дзяконскіх, паўразбураныя збудаванні якой датуюцца XIX стагоддзем. Прыгатаваць нешта смачнае на адкрытым вогнішчы — асобны від задавальнення для летняга адпачынку. Уражанні, атрыманыя дзецьмі падчас паходу, яшчэ раз падкрэсліваюць тое, што самае прыгожае, цікавае, дзіўнае — побач з намі.

 

 

Продолжить чтениеРазам у паход