Хімія вакол нас
З 7 па 11 красавіка ў школе прайшоў тыдзень хіміі. Вучняў 7 класа прысвяцілі ў хімікі. Відэапрагляд “Хімічная прамысловасць у Рэспубліцы Беларусь” быў карысны для вучняў 8-10 класаў і расказаў аб вырабах з разнастайных хімічных злучэнняў. Даспадобы прыйшліся вучням інтэлектуальны марафон і квэст-гульня па хіміі. На выставе “Хімія на службе чалавека” можна было ўбачыць патрэбныя ўсім мыйныя, касметычныя, парфумерныя і чысцячыя сродкі. Завяршыўся тыдзень прэзентацыяй “Хімія вакол нас”, дзе ў цікавай форме настаўнік Жэдзік Г.М. прадэманстравала вопыты і магмымасці такой шматграннай навукі – хіміі.