Акцыя “Ад усёй душы!”
БРСМаўцы напярэдадні свята 8 Сакавіка праявілі творчую ініцыятыву і з самай раніцы ўключыліся ў акцыю “Ад усёй душы!”. Сумесна з педагогам-арганізатарам яны павіншавалі настаўнікаў са святам. Кожны педагог школы атрымаў прыемны сюрпрыз з прыгожымі пажаданнямі да свята.