Да Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата ўстаноўлена ў гонар падзей 1945 года, калі войскі саюзнікаў вызвалілі зняволеных Бухенвальда і іншых лагераў смерці. На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання, сярод якіх — сумна вядомыя Трасцянец, Азарычы і Калдычэва. У гэты дзень вучні школы ўшанавалі памяць загінуўшых і выказалі глыбокую павагу тым, хто выжыў, праявіўшы неверагодную сілу духу. Іх гісторыі — гэта напамін пра тое, як важна берагчы мір і не дапускаць паўтарэння такіх трагедый. Памяць аб ахвярах канцлагераў павінна жыць у сэрцах будучых пакаленняў, каб падобнае ніколі не паўтарылася.