Асцярожна: тэлефонныя махляры!

Намеснік начальніка Пружанскага РАУС Панасюк С.А. правёў прафілактычную гутарку сярод педагогаў пра кібербяспеку. Апошні час махляры шукаюць новыя віды і формы адбірання грошай з насельніцтва. Таму гэтая тэма з’яўляецца надзвычай актуальнай. Сяргей Анатольевіч прывёў прыклады махлярства па Пружанскім раёне, назваў лічбы пацярпелых, адзначыў  стыль паводзін людзей падчас званкоў, звярнуў увагу на неабходнасць асцярожных паводзін падчас размоў па мабільным тэлефоне.

 

Продолжить чтениеАсцярожна: тэлефонныя махляры!

Вучымся бачыць, разумець, ацэньваць

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у практычным занятку “Яднанне людзей – непарушная крэпасць”. Дзеці вучыліся бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і дзеянні іншых асоб, тлумачыць свае роздумы. Трэнінгавыя заданні, гульні і практыкаванні былі накіраваны на замацаванне ўзаемаадносін у камандзе і паляпшэнне ўзаемаразумення.

Продолжить чтениеВучымся бачыць, разумець, ацэньваць

Шчырая размова ля кастра

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 6-8 класаў адправіліся ў паход. У лясным масіве ля кастра адбылася шчырая размова «Якім я бачу шчасце?». Педагогі школы выказалі свой пункт гледжання на гэту тэму і запрасілі падлеткаў выказаць свае думкі. У кожнага яно сваё — шчасце. Адзін яго бачыць у стварэнні дружнай і вялікай сям’і, другі марыць пабудаваць уласны дом у Брэсце, трэці марыць пра здароўе сваіх родных. Але ўсе разам зышліся на думцы, што шчасце — гэта найвялікшае пачуццё, пра якое марыць кожны чалавек.

Продолжить чтениеШчырая размова ля кастра

Адкрытая размова «Цана залежнасці — жыццё»

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог сацыяльны Чыбісавай М.В. запрасіла вучняў 7-10 класаў падзяліцца сваім меркаваннем у адкрытай размове «Цана залежнасці — жыццё». Госцем мерапрыемства стаў святар Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцец Сергій, які падзяліўся з падлеткамі сваім пунктам гледжання на гэту тэму. Жыццё адно, і яго трэба пражыць годна.

 

Продолжить чтениеАдкрытая размова «Цана залежнасці — жыццё»

Месячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы ў школе праходзяць класныя гадзіны і гадзіны зносін, накіраваная на згуртаванне вучнёўскага калектыву. У зразумелай для вучняў  форме разбіраліся сітуацыі  і рабіліся высновы , што неабходна быць добрым, шчырым, спагадлівым чалавекам.

 

Продолжить чтениеМесячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

Фарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. правяла трэнінгавыя заняткі з вучнямі 8-10 класаў па фарміраванні каштоўнасных адносін да жыцця.

Продолжить чтениеФарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

“Стоп! Булінг!”

Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе!» правяла класную гадзіну “Стоп! Булінг!” для вучняў 5-6 класаў з выкананнем разнастайных псіхалагічных прыёмаў і метадаў, якія дзеці з ахвотай практыкавалі і праявілі зацікаўленасць у такой форме падачы актуальнай для іх інфармацыі.

Продолжить чтение“Стоп! Булінг!”

Майстар-клас для педагогаў

Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе» правяла майстар-клас для педагогаў па  навучанні непаўналетніх 1-10 класаў з выкарыстаннем online-навучання “Супрацьдзеянне булінгу ў школьным асяроддзі”.

 

Продолжить чтениеМайстар-клас для педагогаў

Акцыю “Правілы нашага класа” правялі члены валанцёрскага атрада “ДОМ”

З мэтай стварэння дружалюбнага для школьнікаў школьнага асяроддзя і прафілактыкі булінга сярод вучняў членамі валанцёрскага атрада “ДОМ” праводзілася акцыя “Правілы нашага класа” сумесна з класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. Вучні распрацавалі правілы, згодна якім ва ўстанове адукацыі не будзе месца булінгу і іншым негатыўным праявам, і распаўсюдзілі іх сярод іншых класаў з тлумачэннем указанняў па іх правядзенні. Такая работа выявіла творчы падыход, адзінства думак і згуртаванасць падлеткаў у карыснай калектыўнай справе.

Продолжить чтениеАкцыю “Правілы нашага класа” правялі члены валанцёрскага атрада “ДОМ”

Гадзіна роздуму “Жыццё без насілля”

З мэтай прафілактыкі насілля сярод падлеткаў і фарміравання ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, заснаванай на павазе сябе як асобы і павазе іншых людзей, вучні 9-10 класаў правялі гадзіну роздуму “Жыццё без насілля”. Падлеткі падрыхтавалі інфармацыю пра формы, віды і прычыны ўзнікнення насілля, абмеркавалі шляхі выхаду з іх, успомнілі і назвалі дакументы аб абароне правоў напаўналетніх ад насілля. Кожны зрабіў вывад аб тым, што жыццё ў нас адно і яго неабходна годна пражыць.

Продолжить чтениеГадзіна роздуму “Жыццё без насілля”