Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Сельскагаспадарчыя прафесіі
Субота 19 красавіка была прысвечана працоўнаму навучанню і прафарыентацыі, сельскагаспадарчым прафесіям. Вучні 1-4 класаў уключыліся ў ролевую гульню “Шлях у прафесію пачынаецца ў школе” і адчулі сябе прадстаўнікамі розных прафесій. Прафесійны навігатар “Ля дошкі гонару ААТ “Шані-аграпрадукт” пазнаёміў вучняў 5-7 класаў з людзьмі гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у рабоце і наогул работай сельскай гаспадаркі. Завочная экскурсія ва УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” была карыснай вучням 8-9 класаў. Будучыя выпускнікі пазнаёмілся са спецыяльнасцямі, якія прапануе каледж, і ўмовамі паступлення.