Выстава да Дня Канстытуцыі РБ арганізавана бібліятэкарам школы

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. З мэтай ушанавання гэтай значнай падзеі бібліятэкар школы Каляда А.Г. арганізавала тэматычную выставу да Дня Канстытуцыі  «Асноўны закон жыцця краіны».

 

Продолжить чтениеВыстава да Дня Канстытуцыі РБ арганізавана бібліятэкарам школы

Адзіны ўрок да Дня Канстытуцыі запрасіў старшакласнікаў

У ходзе Адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі,  вучні старэйшых класаў ўспомнілі артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і паспрабавалі звязаць іх з уласным жыццёвым вопытам. На занятку дзецям  было прапанавана разгадаць тэматычную крыжаванку, прагледзець відэасюжэт «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», створаны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі. Асноўнымі змястоўнымі лініямі сталі структура і змест Канстытуцыі, правы і абавязкі грамадзян краіны, а таксама змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, унесеныя па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. Разважаючы над гэтымі пытаннямі, дзеці прыйшлі да высновы пра важнасць Канстытуцыі для забеспячэння раўнапраўя грамадзян і ўсеагульнай неабходнасці яе захавання для забеспячэння парадку і законнасці ў дзяржаве.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок да Дня Канстытуцыі запрасіў старшакласнікаў

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі, прайшоў у школе

Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі Адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі. Мэтай Адзінага ўрока з’яўляецца фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Беларусі, гатоўнасці свядома выконваць грамадзянскія абавязкі. Асноўны этап урока сканструяваны на аснове прэзентацыі «Канстытуцыя — асноўны закон Рэспублікі Беларусь». Вучні абмяркоўвалі правы і абавязкі грамадзян краіны, раздзелы Канстытуцыі. Урок спрыяў развіццю грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў, любові да Радзімы і яе сімвалам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі, прайшоў у школе

Шаламіцкая Паліна і Міранюк Насця сталі пераможцамі ў раённым фотаконкурсе «Сцяг пераможны — радасці сцяг!»

    З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі  праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!

Продолжить чтениеШаламіцкая Паліна і Міранюк Насця сталі пераможцамі ў раённым фотаконкурсе «Сцяг пераможны — радасці сцяг!»

Фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны»

12 мая 2024 года — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца часткай гісторыі і культуры краіны. Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцці ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй Айчыны. Напярэдадні гэтага ўрачыстага дня ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» быў арганізаваны фотачэлендж «Сімвалы маёй краіны». Нашы школьнікі выбіралі самыя розныя лакацыі і нечаканыя творчыя рашэнні, але на ўсіх фота адна агульная ідэя — я грамадзянін сваёй краіны і я з асаблівай павагай стаўлюся да сваёй дзяржаўнай сімволікі!

Продолжить чтениеФотачэлендж «Сімвалы маёй краіны»

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Урачыстая лінейка «Пад флагам Беларусі мы адзіныя», прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». У ходзе лінейкі навучэнцы ўспомнілі пра гісторыю станаўлення дзяржаўнай сімволікі краіны, значэнне асобных элементаў дзяржаўных сімвалаў. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб’ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з’яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны — мірнай, моцнай і суверэннай.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, адбылася 10 мая ва ўстанове адукацыі

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей,  усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,  ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

2 красавіка — Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У час мерапрыемстваў вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка

Традыцыйна першы навучальны дзень чвэрці ў нашай установе адукацыі пачаўся з урачыстай лінейкі, з вынасам сцяга і выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучням уручылі дыпломы за перамогі ў конкурсах,  павіншавалі з пачаткам новай вучэбнай чвэрці, пажадалі добрых адзнак, новых перамог і творчых поспехаў. Таксама агучаны планы і задачы, абазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у чацвёртай чвэрці навучальнага года.

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 1 красавіка