Пад такім дэвізам выхаванцы летніка правялі чарговы дзень. Экскурсія ў Ружанскі палац для правядзення квэст-гульні па пасёлку Ружаны адбылася з мэтай знаёмства з гісторыяй і славутасцямі ў рамках рэспубліканскай акцыі “ВАНДРУЙ! АДЧУЙ! НАТХНЯЙСЯ!”. Ключавой славутасцю Ружан, за кошт якой гэты пасёлак і набыў такую шырокую вядомасць, з’яўляюцца руіны палацавага комплексу Сапегаў. Ружанскі манастыр базыліян і царква Святога Пятра і Паўла — унікальны архітэктурны комплекс у горадзе Ружаны Брэсцкай вобласці, заснаваны ў XVII стагоддзі. На сённяшні дзень царква ў горадзе Ружаны функцыянуе, знаходзіцца ў выдатным стане і з’яўляецца цікавай славутасцю і архітэктурным помнікам Беларусі. Іншай важнай славутасцю Ружан з’яўляецца яшчэ адзін храм, а менавіта касцёл Святой Тройцы. Касцёл і царква ў Ружанах фарміруюць вельмі характэрны і традыцыйны для Беларусі архітэктурны ансамбль гістарычнай забудовы цэнтральнай часткі горада. Яркія цікавыя ўражанні атрымалі дзеці ад такога падарожжа. Ну і які лагер без рухомых гульняў на свежым паветры?