Пад такой назвай у рамках праекта «ШАГ» для вучняў 8-9, 11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой старшакласнікі даведаліся аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, якія канфесіі ў краіне з’яўляюцца гістарычна традыцыйнымі, што прадпрымаецца ў Беларусі для падтрымкі міжнацыянальнай стабільнасці, як звязаны такія паняцці, як «талерантнасць» і «міжнацыянальныя адносіны».