Пад такой назвай 13 мая прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8 — 10 класаў, прысвечаны 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. Настаўніца школы Ханіла В. С. расказала пра свайго бацьку, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Хвораста Сямёна Акімавіча, паказала фотаздымкі і ўзнагароды з сямейнага архіва. У канцы мерапрыемства дзеці выказалі свае думкі аб тым, што неабходна берагчы гістарычную праўду, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Вучні 9 класа прадэманстравалі свой відэаролік, які яны падрыхтвалі па выніках прагляду мастацкага фільма “Возьму твой боль” у рамках рэспубліканскага культурна – патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”.