Летняя пара пачалася!

Пачаліся летнія канікулы, самая вясёлая, яскравая, бесклапотная пара для дзяцей. Прышкольны аздараўленчы лагер «Дружба» запрасіў вучняў карысна і цікава правесці свой вольны час. У першы дзень работы лагера быў праведзены інструктаж па правілах бяспекі і паводзін, хвілінкі бяспекі і здароўя, былі размеркаваны вучні па атрадах, выбраны камандзіры і іх намеснікі, аформлены атрадныя вугалкі. Урачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар» у рамках акцыі «Ганаруся табой, краіна!» адкрыла лагерную змену. Гульні на свежым паветры, конкурс малюнкаў на асфальце, КТД па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы чакалі дзяцей у гэты дзень. У добры сонечны шлях, лагер «Дружба»!

Добавить комментарий