Здаровыя дзеці — здаровая будучыня

Другі дзень летніка прысвечаны здароўю і спорту. Гульнятэрапія «Рэцэпт цудоўнага здароўя», спартландыя, бюлетэнь ЗЛЖ «Скажы НЕ!», рухомыя гульні на свежым паветры, працоўны дэсант, гульні з мячом былі прапанаваны юным спартсменам. Цёплае летняе сонейка, цудоўнае надвор’е, добры настрой і пазітыўны лад спрыялі развіццю навыкаў ЗЛЖ і аздараўленню маленькіх членаў лагера.

Продолжить чтениеЗдаровыя дзеці — здаровая будучыня

Госавтоинспекция напоминает о правилах безопасности при использовании СПМ

Пешеходы на СПМ обязаны двигаться по велосипедной дорожке. Если ее нет, используйте тротуар или обочину, соблюдая скорость не выше 25 км/ч. Не создавайте помех для пешеходов! Запрещено управлять СПМ лицам младше 14 лет, в состоянии опьянения и не держась за руль. Перевозка пассажиров вне специализированных мест для сидения — под строгим запретом!

Будьте внимательны на дорогах! Берегите себя и окружающих!

Продолжить чтениеГосавтоинспекция напоминает о правилах безопасности при использовании СПМ

Летняя пара пачалася!

Пачаліся летнія канікулы, самая вясёлая, яскравая, бесклапотная пара для дзяцей. Прышкольны аздараўленчы лагер «Дружба» запрасіў вучняў карысна і цікава правесці свой вольны час. У першы дзень работы лагера быў праведзены інструктаж па правілах бяспекі і паводзін, хвілінкі бяспекі і здароўя, былі размеркаваны вучні па атрадах, выбраны камандзіры і іх намеснікі, аформлены атрадныя вугалкі. Урачыстая лінейка «Нашы сімвалы — наш гонар» у рамках акцыі «Ганаруся табой, краіна!» адкрыла лагерную змену. Гульні на свежым паветры, конкурс малюнкаў на асфальце, КТД па добраўпарадкаванню тэрыторыі школы чакалі дзяцей у гэты дзень. У добры сонечны шлях, лагер «Дружба»!

Продолжить чтениеЛетняя пара пачалася!

В приоритете — безопасность детей!

В период школьных каникул сотрудники инспекций по делам несовершеннолетних принимают повышенные профилактические меры, направленные на предупреждение правонарушений и происшествий с участием подростков. Большинство таких случаев связаны с употреблением психоактивных веществ: алкоголя, сигарет, вейпов, наркотиков.  В текущем году милиционерами уже выявлено более 300 «пьяных вечеринок». В них принимали участие свыше 700 детей.

 Подростки не склонны задумываться об опасностях, подстерегающих в интернете, но именно там расставляют капканы педофилы, мошенники, организаторы наркобизнеса. Практика показывает: летом увеличивается количество случаев вовлечения несовершеннолетних в распространение запрещенных веществ и киберпреступления.

Почти все факты гибели и травмирования подростков происходят из-за их неосторожного поведения и беспечности взрослых. Напоминаем: купание детей до 14 лет без присмотра взрослых запрещено! Находиться на улице в ночное время лицам младше 16 лет можно только в сопровождении совершеннолетних.

 Также следует уделить особое внимание соблюдению правил дорожного движения, в том числе при использовании велосипедов и средств персональной мобильности.

Родителям настоятельно рекомендуется больше интересоваться реальным и виртуальным кругом общения своих детей, контролировать их досуг, напоминать о правилах безопасного поведения в быту, на объектах транспорта, вблизи водоемов. Совместными усилиями мы сможем уберечь их от беды!

Продолжить чтениеВ приоритете — безопасность детей!

Выпускникам 9 классов!

Государственное учреждение образования «Брестский областной лицей имени П.М.Машерова» сообщает об объявлении набора учащихся на 2025/2026 учебный год в 10-е классы по следующим профилям обучения: филологический, экономический, физико-математический, химико-биологический, правоведческий.

Документы принимаются с 12.06.2025 по 15.06.2025. С подробной информацией можно ознакомиться на сайте лицея http://brestobllicey.by/

 

Продолжить чтениеВыпускникам 9 классов!

Бяспечныя канікулы

Для вучняў школы прафілактычную гутарку правеў інспектар ІСН Пружанскага райвыканкама Шапавал В.Э. Інспектар нагадаў дзецям пра правілы паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я. У ходзе гутаркі інспектар спыніўся на  правілах супрацьпажарнай бяспекі, адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні пажадаў карысных, яскравых і бяспечных канікул.

 

Продолжить чтениеБяспечныя канікулы

«Апошні званок» празвінеў для вучняў школы

31 мая ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка «Апошні званок – 2025», якая сабрала вучняў, педагогаў і гасцей школы. Дырэктар школы А.М. Ярмашэвіч, падвёўшы вынікі навучальнага года, узнагародзіла самых лепшых і актыўных удзельнікаў школы, спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў і пажадала поспехаў у будучыні. На свята па традыцыі прыйшло шмат гасцей — таты і мамы, дзядулі і бабулі, сябры. Павіншаваць дзяцей з паспяховым завяршэннем школьных заняткаў і пачаткам самай любімай пары, летніх канікулаў, прыйшлі госці: Бяляева І.Р., старшыня Шаняўскога сельвыканкама, і Покала А.А., спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шані-аграпрадукт». Песні пра школу, слёзы на вачах дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў,  сцэнкі і флэшмоб у выкананні актывістаў ГА БРПА запомняцца ўсім надоўга. Апошні званок, які празвінеў на развітанне са школай,  даў старт вясёлым летнім  канікулам.

 

Продолжить чтение«Апошні званок» празвінеў для вучняў школы

“Бывай, пачатковая школа!”

Свята развітання з пачатковай школай стала традыцыйным у нашай школе. Чатыры гады рука аб руку са сваімі аднакласнікамі і класным кіраўніком дзеці пераадольвалі першую ступень адукацыі. Свята “Бывай, пачатковая школа!” атрымалася вясёлым і радасным з ноткамі суму. Навучэнцы чыталі вершы пра школу і сяброў, спявалі песні, ставілі заліхвацкія сцэнкі са школьнага жыцця. Класны кіраўнік Тарасава М.Б. павіншавала выпускнікоў з заканчэннем пачатковай школы і нагадала, што школа чакае дзяцей пасля летніх канікул моцнымі, загарэлымі і поўнымі імкнення атрымліваць новыя веды ў новым статусе вучняў пятых класаў.

Няхай усё задуманае ажыццявіцца і мары стануць рэальнасцю!

Продолжить чтение“Бывай, пачатковая школа!”