Тыдзень прававых ведаў

   З 7 па 12 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў для вучняў 1-10 класаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

   Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

Продолжить чтениеТыдзень прававых ведаў

Дзень прафілактыкі шкодных звычак

   У суботу, 5 снежня, вучняў школы запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме ўжывання і прафілактыкі шкодных звычак.

   Вучні 1 — 4 класаў наведалі практыкум “Умей сказаць не!”. Навучэнцы 5 — 7 класаў выпусцілі газету “Шкодным звычкам – не!”. Старшакласнікам давялося паспаборнічаць у гульні “Мы за здаровы лад жыцця”.

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі шкодных звычак

Сустрэчы ў школе

   Днямі ў школе адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Анур’евым Я. В., у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні прававой адказнасці непаўналетніх, у тым ліку за парушэнне правілаў дарожнага руху. Праведзены індывідуальныя гутаркі з вучнямі.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

У будучае без СНІДу

   У межах правядзення Тыдня здаровага ладу жыцця  педагогам сацыяльным Якімавец С.А. праведзены адкрыты дыялог “У будучыню без СНІДу” з вучнямі 8-10 класаў, мэтай якога стала паглыбленне ведаў навучэнцаў аб узнікненні і прыродзе віруса ВІЧ. Вучні гаварылі аб магчымых шляхах заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІДу, дзяліліся  сваімі меркаваннямі, як можна дапамагчы хворым людзям, стваралі рэкламу “Лякарства супраць СНІДу”.

   Мерапрыемства спрыяла магчымасці  фарміраваць свядомыя і адказныя адносіны старшакласнікаў да асабістай бяспекі і бяспекі блізкіх людзей.

Продолжить чтениеУ будучае без СНІДу

Зямля пад белымі крыламі

   1 снежня ў   школе прайшла літаратурная вечарына «Зямля пад белымі крыламі», прысвечаная юбілею   У. Караткевіча. Вучні мелі магчымасць яшчэ раз прайсці дарогамі пісьменніка, прачытаць яго вершы, пазнаёміцца з жыццём яго твораў (кніжным, сцэнічным).

Продолжить чтениеЗямля пад белымі крыламі

Хвароба, імя якой СНІД!

   У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу 1 снежня ў школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны. Вучні пазнаёміліся з хваробамі — ворагамі чалавецтва, прафілактычнымі мерамі, якія дапамогуць зберагчы сваё здароўе.

Продолжить чтениеХвароба, імя якой СНІД!

Тыдзень здаровага ладу жыцця

30.11 – 05.11. 2015 года

Дата Мерапрыемства Клас

Адказны

30.11. Гадзіна перасцярогі “Аб пагрозе СНІД” 6 Жырыкава Н.І.
Гадзіна здароўя “Складаемыя здароўя” 5 Граб В.М.
Гадзіна асветы  “СНІД – хвароба стагоддзя” 1 – 4 Каляда А.Г.
01.12 Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Пазнаваўчая гадзіна “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу” 1- 4 наст. пачатковых класаў
Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Трэнінг “СНІД – праблема чалавецтва” 5 Граб В.М.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Гадзіна перасцярогі “ ВІЧ – гэта небяспечна!” 7 Вашчук А.В.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Інфармацыя + “СНІД – чума 21 стагоддзя” 8 Арабей А.Я.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна. Гадзіна разважання “У будучае без СНІДу” 9 Семянчук В.М.
02.12 Акцыя “Гігіена і здароўе” 7 Вашчук А.В.
Гадзіна асветы “СНІД – хвароба стагоддзя” 3 Тарасава М.Б.
Гадзіна гульні “У гасцях у Майдадыра” 2 Коверзнева І.М.
03.12 Пазнаваўчая гадзіна “Уся праўда пра СПАЙС” 9 Семянчук В.М.
Адкрытая размова “ВІЧ-СНІД у чым праблема?” 10 МенжынскаяГ. А.
Гульня “Падарожжа ў краіну здаравячкоў” 4 Шпарла Г.У.
Гадзіна абмеркавання “Мы за здароўе! А ты? 6 Жырыкава Н.І.
КТС. Выпуск калажа“Разам супраць ВІЧ” 5 – 7 Граб В.М.
04.12 Адкрыты дыялог “Будучыня без СНІДу” 8 — 10 Якімавец С.А.
05.12 Практыкум “Умей сказаць не!” 1 – 4 Шпарла Г.А.
КТС. Выпуск газеты “ Шкодным звычкам – не!” 5 – 7 Граб В.М.
Гульня “ Мы за здаровы лад жыцця” 8 – 10 Семянчук В.М.

 

 

Продолжить чтениеТыдзень здаровага ладу жыцця

СНІД – хвароба стагоддзя

  30 лістапада вучні 3 — 4 класаў наведалі гадзіну асветы “СНІД – хвароба стагоддзя”, прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. У ходзе гадзіны вучні шмат атрымалі карыснай і пазнаваўчай інфармацыі, паўдзельнічалі ў віктарыне.

Продолжить чтениеСНІД – хвароба стагоддзя

Дзень творчасці

   У суботу, 28 лістапада, у нашай школе прайшоў дзень творчасці. Вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі займаліся творчымі справамі: выразалі ёлкі, гатавалі ёлачныя цацкі, упрыгожвалі вокны школьнага карыдора і класаў.

Продолжить чтениеДзень творчасці