Дзень настаўніка
Да Дня настаўніка прайшоў святочны канцэрт. Падрыхтавалі яго вучні разам з работнікамі сельскага клуба.
Да Дня настаўніка прайшоў святочны канцэрт. Падрыхтавалі яго вучні разам з работнікамі сельскага клуба.
З 28 верасня па 3 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень фізікі, у якім прынялі ўдзел вучні 5 — 10 класаў. Адкрылі яго вучні 8 — 10 класаў, якія ў вершаванай форме расказалі аб ролі фізікі ў жыцці чалавека, у развіцці тэхнікі, аб прызначэнні фізікі ў выбары некаторых прафесій.
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Бяляевай І. Р. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
26 верасня для вучняў 1-4 класаў праводзіўся ранішнік “Што пакінем нашчадкам”. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі па тэме “Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы” дапамагло дзецям у займальнай форме пазнаёміцца з паняццем “экалогія”, даведацца шмат новага і цікавага. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях, разгадвалі крыжаванку, складалі памятку паводзін у лесе.
Вучняў 5 — 7 і 8 — 10 класаў запрасілі на КТС “Восеньскія матывы” і экалагічнае лато «У свеце флоры і фаўны». На мерапрыемствы навучэнцы прыйшлі не з пустымі рукамі. З кветак і апалых лістоў яны зрабілі цудоўныя восеньскія букеты. Старэйшыя дзяўчынкі прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра восень, а таксама склалі невялічкія выказванні па карцінах.
12 верасня ў школе прайшоў Дзень здароўя. У спартыўных спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе ўдзельнічалі вучні 1 — 10 класаў. Навучэнцы дэманстравалі сваю сілу і моц у бегу на розныя дыстанцыі. У параўнанні з мінулым годам многія вучні палепшылі свае вынікі.
У гэтую ж суботу прайшлі спаборніцтвы па валейболе паміж камандай вучняў і камандай настаўнікаў. У выніку перамагла каманда настаўнікаў.
Для малодшых вучняў прайшлі гульнёвыя і конкурсныя праграмы «Складаемыя здароўя» і «Здаровым быць зусім не проста».
З 2 па 7 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарыны, конкурсы.
Першы ўрок навучальнага года прайшоў пад назвай «На цябе, наша моладзь, надзея».
На ім вялася размова аб тым, што дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права на працу, развіццю маладзёжных ініцыятыў.
Педагогі імкнуліся ўключыць вучняў у актыўнае абмеркаванне актуальных для Беларусі тэм, такіх, як 70-годдзе Перамогі, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Падарункі ад ААТ «Белаграпрамбанк» 1 верасня атрымалі пяцікласнікі. Гэта кніжка з казкамі пад назвай «Твае першыя фінансы». Захапляльныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі і казачным персанажам Агрыкам, акунуць дзяцей у цікавы свет фінансаў.
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад сельвыканкама, аддзела Міністэрства надзвычайных сітуацый. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы, а старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. С. Лаўрыновіч уручыў школе спартыўны інвентар.
Словы віншавання прымалі не толькі першакласнікі, а і малады настаўнік гісторыі Кечка А. В., прадстаўнік педагагічнай дынастыі Петрык-Ходар-Кечка.
28 жніўня адбылася раённая пленарная нарада работнікаў адукацыі Пружанскага раёна, на якой прысутнічала і дэлегацыя нашай школы.
На выставе быў прадстаўлены вопыт работы школы па экалагічным выхаванні.
З рук начальніка аддзела адукацыі атрымала Ганаровую грамату настаўніца біялогіі і геаграфіі В. М. Дзенісюк.
Віншуем, Вольга Мікалаеўна!