Да новых сустрэч
12 чэрвеня пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі атрымалі 13 вучняў 9 класа. Жадаем поспехаў!
12 чэрвеня пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі атрымалі 13 вучняў 9 класа. Жадаем поспехаў!
Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены.
5 выпускнікоў сёлета развіталіся са сваёй роднай школай 11 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.
У добры шлях, паважаныя выпускнікі!
Дзякуючы цікавым і захапляльным мерапрыемствам, арганізаваным педагагічным калектывам школы, кожны дзень жыцця ў летнім аздараўленчым лагеры “Дружба” прыносіць выхаванцам станоўчыя эмоцыі і цудоўны настрой.
17 ліпеня 1944 года — знамянальная дата для ўсіх жыхароў Пружанскага раёна. У гэты дзень г.Пружаны быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
10 чэрвеня вучні 4 класа пабывалі ля помніка на месцы баёў 9 танкавага корпуса ля в. Шакуны, даведаліся пра жыццёвы шлях і подзвігі генерала-маёра Б. С. Бахарава.
А яшчэ навучэнцы даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага фалькларыста, грамадскага дзеяча, мастацкага кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР Р. Р. Шырмы.
Першы дзень лета для вучняў 1 і 2 класа пачаўся з паходу па маршруце «Шані — Плябанцы». Дзеці не толькі пабывалі ля помніка на месцы баёў 30-й танкавай дывізіі, але і даведаліся пра яе гераічны шлях.
А гадзіны, праведзеныя на ўлонні цудоўнай прыроды, пакінулі толькі добры настрой.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены ў прышкольным летніку «Дружба», які на працягу 18 дзён будуць наведваць 28 хлопчыкаў і дзяўчынак. Педагогі паклапаціліся, каб у лагеры былі створаны спрыяльныя ўмовы для цікавага баўлення часу.
З першага дня дзеці ўключыліся і ў спартыўныя, і ў працоўныя справы.
Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.
На свята апошняга званка ў школу завіталі старшыня Шаняўскога сельскага Савета С. І. Лапука, намеснік дырэктара ААТ «Шані-аграпрадукт» А. К. Станкевіч, бацькі і проста вяскоўцы.
Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.
Прачулым і пачуццёвым стала выступленне выпускнікоў, для якіх у гэты дзень празвінеў апошні званок.
У апошні дзень навучальнага года Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», ААТ «Белінвестбанк» і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі для першакласнікаў футбольныя мячы, якія былі ўручаны на святочнай лінейцы з пажаданнямі стаць здаровымі, моцнымі, дужымі, вынослівымі.
Свята заканчэння пачатковай школы — першы крок на новую прыступку школьнага жыцця. Гэта свята адначасова і радаснае, і крыху сумнае.
29 мая вучні 4 класа развіталіся з пачатковай школай і сваёй настаўніцай. Наперадзе вучняў чакаюць новыя настаўнікі, новыя прадметы.
20 мая ў школе праводзілася агульнашкольнае спартыўнае свята Дзень алімпійца. У ім прымалі ўдзел вучні 1-11 класаў. Пастраенне ўсіх класаў адбылося на пляцоўцы перад школай, затым настаўнік фізкультуры Аўдзяйчук А.У. далажыў дырэктару аб гатоўнасці школы да ўдзелу ў спаборніцтвах. Лепшымі спартсменамі нашай школы на лінейку былі вынесены алімпійскі сцяг і агонь. Пад гімн Рэспублікі Беларусь былі падняты Дзяржаўны і алімпійскі сцягі, затым усе адправіліся на стадыён.
Спаборніцтвы праводзіліся па ўзроставых групах. Змагацца было вельмі цяжка, але як заўсёды самае прыемнае — гэта калі ўзнагароджваюць пераможцаў. А пераможцаў было шмат.