Далучаемся да рэспубліканскага суботніка

Калектыў ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма” далучыўся да рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 12 красавіка па ўсёй краіне, і навёў парадак на месцы гібелі генерала-маёра Б.Бахарава, ля помніка дыслакацыі патрызанскага атрада імя В.Чкалава, ля памятнага знака дзеячу культуры Р.Шырме, высадзілі прыгожыя кветкі, прыбралі смецце. Памяць аб гераізме нашых землякоў будзе жыць заўжды!

 

Продолжить чтениеДалучаемся да рэспубліканскага суботніка

“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка-2025” для вучняў малодшых класаў прайшла 12 красавіка на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”. Наша каманда “Зорачка” у складзе 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынак прыняла актыўны ўдзел. Яскравымі і запамінальнымі сталі конкурсы строю і песні, кідання “гранат”, прабіранне праз “павуціну”, прыжкі на “балоце”, поўзанне па-пластунску праз “дрот”, а яшчэ квіз і інтэлектуальны конкурс. Дзеці атрымалі зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і задавальнення.

Продолжить чтение“Зарнічка-2025” прайшла на базе ДУА “СШ №5 г.Пружаны”

Хімія вакол нас

З 7 па 11 красавіка ў школе прайшоў тыдзень хіміі. Вучняў 7 класа прысвяцілі ў хімікі. Відэапрагляд “Хімічная прамысловасць у Рэспубліцы Беларусь” быў карысны для вучняў 8-10 класаў і расказаў аб вырабах з разнастайных хімічных злучэнняў. Даспадобы прыйшліся вучням інтэлектуальны марафон і квэст-гульня па хіміі. На выставе “Хімія на службе чалавека” можна было ўбачыць патрэбныя ўсім мыйныя, касметычныя, парфумерныя і чысцячыя сродкі. Завяршыўся тыдзень прэзентацыяй “Хімія вакол нас”, дзе ў цікавай форме настаўнік Жэдзік Г.М. прадэманстравала вопыты і магмымасці такой шматграннай навукі – хіміі.

Продолжить чтениеХімія вакол нас

Да Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата ўстаноўлена ў гонар падзей 1945 года, калі войскі саюзнікаў вызвалілі зняволеных Бухенвальда і іншых лагераў смерці. На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 580 месцаў прымусовага ўтрымання, сярод якіх — сумна вядомыя Трасцянец, Азарычы і Калдычэва. У гэты дзень вучні школы ўшанавалі памяць загінуўшых і выказалі глыбокую павагу тым, хто выжыў, праявіўшы неверагодную сілу духу. Іх гісторыі — гэта напамін пра тое, як важна берагчы мір і не дапускаць паўтарэння такіх трагедый. Памяць аб ахвярах канцлагераў павінна жыць у сэрцах будучых пакаленняў, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Продолжить чтениеДа Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

З лістапада 2024 года па лістапад 2025 года праходзіць рэспубліканскі агляд-конкурс садовых прышкольных участкаў «Сады міру і дабрыні». У рамках рэалізацыі дадзенага праекта вясной была праведзена абрэзка дрэў, апрацоўка сада ад шкоднікаў, падкормка дрэўцаў угнаеннямі, пабелка дрэў. Члены ГА БРПА І БРСМ былі актыўнымі ўдзельнікамі рэалізацыі праекта.

Продолжить чтение

Адзіны ўрок да Дня касманаўтыкі: якасць беларускай навукі і касмічных тэхналогій

Продолжить чтениеАдзіны ўрок да Дня касманаўтыкі: якасць беларускай навукі і касмічных тэхналогій

Шукаем шляхі зносін з людзьмі і рэцэпт шчаслівай сям’і

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 2 класа праявілі свае творчыя здольнасці ў стварэнні сваіх ідэй на паперы «Што такое дружная сям’я?». Маленькія школьнікі шукалі рэцэпт шчаслівай сям’і. А вучні 8 класа на гадзіне павагі «Вучымся паважаць іншых людзей» шукалі аптымальныя і эфектыўныя шляхі будавання зносін з іншымі людзьмі.

 

Продолжить чтениеШукаем шляхі зносін з людзьмі і рэцэпт шчаслівай сям’і

Ва ўстанове адукацыі прайшоў сход на тэму «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкім праявам, недапушчэнні ўзаемадзеяння з экстрэмісцкімі фарміраваннямі»

10 красавіка адбыўся сход працоўнага калектыву на тэму «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкім праявам, недапушчэнні ўзаемадзеяння з экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Дырэктар школы пазнаёміла прысутных з відамі экстрэмізма і адказнасцю за іх.

 

Продолжить чтениеВа ўстанове адукацыі прайшоў сход на тэму «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкім праявам, недапушчэнні ўзаемадзеяння з экстрэмісцкімі фарміраваннямі»