Робім тэрыторыю вакол школы прыгожай

2025 год – Год  добраўпарадкавання. Па ўсёй краіне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый. Спрыяльнае і квітнеючае навакольнае асяроддзе здольна ўнутрана ўзбагаціць і актывізаваць асобасныя рэсурсы на далейшае развіццё ў розных сферах дзейнасці. Таму вучні 10 класа імкнуцца на ўроках працоўнага навучання падтрымліваць і аздобліваць тэрыторыю школы. Вялікая ўвага надаецца ўпрыгожванню малых архітэктурных форм. Каб раслі правільна дрэўцы і кусты, неабходны пастаянны кантроль і догляд за імі.

Добавить комментарий