Вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню»

У рамках Года якасці і з мэтай павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі, вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню». Якое адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны». Вучні сустрэліся з прадстаўнікамі розных прафесій. Паспрабавалі сябе ў ролі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, лабарантаў, кандытараў. У фае школы была арганізавана выстава буклетаў па розных прафесіях. Пасля праходжання выставак прадпрыемстваў у актавай зале быў арганізаваны невялікі канцэрт. Былі прадстаўлены відэаролікі з удзелам маладых спецыялістаў розных прафесій. Са словамі на дарогу да дзевяцікласнікаў звярнуліся работнікі адукацыі.

Добавить комментарий