У рамках праекта «ШАГ» для вучняў 8, 9, 11 класаў прайшла гадзіна асветы «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту», падчас якой старшакласнікі атрымалі інфармацыю аб складзе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, аб асноўных задачах, якія вырашаюць органы пагранічнай службы. Дзеці даведаліся, чым займаецца мытная служба і якая роля ў забеспячэнні бяспекі адводзіцца беларускім выратавальнікам. Адзначылі, што прафесія воіна, абаронцы Айчыны заўсёды была, ёсць і будзе.