Захоўваем традыцыі, шануем памяць…

У трэці дзень у летніку дзеці ўспаміналі летнія святы і абрады беларусаў, разгадвалі “Сакрэты беларускай кухні”, праводзілі прэзентацыю “Народныя промыслы Беларусі”, а піянеры навялі парадак каля помніка ахвярам фашызму. У рамках рэспубліканскай акцыі “Памяць удзячных сэрцаў”, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі, вучні арганізавалі экскурсію да помніка і ўшанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.

Захоўваем традыцыі народа, шануем памяць герояў вайны!

Добавить комментарий