Цікавы быў паход вучняў 6-8 класаў па маршруту Шані – Чахец – Лінова – Аранчыцы – Шані. На беразе невялікага возера ля вёскі Лінова быў разбіты палатачны гарадок. На прыродзе адпачываць было весела: вучні гулялі ў розныя гульні, загаралі, рыбачылі, купаліся, жарылі шашлыкі. У час паходу ў дзяцей была магчымасць наведаць царкву Узвіжання Святога Крыжа ў вёсцы Аранчыцы і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама чыгуначны вакзал. Вярталіся з паходу ўсе задаволеныя з марамі аб паходзе ў наступным годзе.