Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г., якім 2025 год аб’яўлены годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны. Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Продолжить чтениеАб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Зробім наш лес чысцейшым!

З прыходам вясновых канікул надыйшла пара добраўпарадкавання. У рамках грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў, прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі, вучні школы навялі парадак вакол аграгарадка Шані. Лясны масіў, тэрыторыя вакол вадаёма сталі аб’ектамі прыбірання. Стараннямі вучняў тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. Квітней, наш аграгарадок!

Продолжить чтениеЗробім наш лес чысцейшым!

Шчырая размова ля кастра

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 6-8 класаў адправіліся ў паход. У лясным масіве ля кастра адбылася шчырая размова «Якім я бачу шчасце?». Педагогі школы выказалі свой пункт гледжання на гэту тэму і запрасілі падлеткаў выказаць свае думкі. У кожнага яно сваё — шчасце. Адзін яго бачыць у стварэнні дружнай і вялікай сям’і, другі марыць пабудаваць уласны дом у Брэсце, трэці марыць пра здароўе сваіх родных. Але ўсе разам зышліся на думцы, што шчасце — гэта найвялікшае пачуццё, пра якое марыць кожны чалавек.

Продолжить чтениеШчырая размова ля кастра

Вясновыя канікулы пачынаюцца

Першы дзень канікул прапанаваў вучням школы разнастайныя мерапрыемствы. Спартыўныя спаборніцтвы «Вясёлыя старты» былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў. Эстафеты, гульні спрыялі развіццю спартыўных навыкаў і стварэнню добрага настрою. У віртуальнае падарожжа «Ганаруся сваёй краінай» адправіліся вучні 5 класа на чале з класным кіраўніком. Беларусь і яе славутасці сталі галоўнай тэмай мерапрыемства. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні «Я ведаю і выконваю правілы дарожнага руху», у ходзе якой паказалі свае ўменні паводзін на дарозе.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы пачынаюцца

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Субота 22 сакавіка прайшла як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі.  Экскурсія на мехдвор ААТ “Шані-аграпрадукт” “Знаёмімся з прафесіямі нашых бацькоў”  запрасіла вучняў 1-4 класаў пазнаеміцца бліжэй з асаблівасцямі і месцамі працы іх бацькоў.  Інтэлектуальная гульня  “Сям’ёй даражыць – шчаслівым быць” на базе ДУА ”Слабадская сярэдняя школа” згуртавала разам вучняў 5-7 класаў. Разнастайныя цікавыя заданні спрыялі развіцця пачуцця калектывізму, інтарэсу да грамадскіх падзей і пазітыўных адносін да сям’і.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Мітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні»

Мітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні» прайшоў 22 сакавіка каля помніка ахвярам фашызму аг.Шані. Загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб злачынствах  фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, яе тэба шанаваць!

Продолжить чтениеМітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні»

«Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву»

21 сакавіка для вучняў 8-10 класаў прайшоў ШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву». У рамках мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне, у ходзе якой абмеркавалі маладзёжныя праекты і інцыятывы ў Саюзнай дзяржаве, мэты і паўнамоцтвы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, маршрут «Цягніка Памяці» у 2024 годзе. Дадзеная тэма выявіла важнасць і запатрабаванасць гэтага пытання сярод падлеткаў.

Продолжить чтение«Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву»

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ў школе

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ва ўстанове адукацыі 21 сакавіка. Урачыстасць мерапрыемству надаў выхад сцягавай групы, якая функцыянуе ў школе для афіцыйных выхадаў. Вучні спявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а дырэктар школы падвяла вынікі чвэрці і нагадала вучням аб правілах паводзін на канікулах.

 

Продолжить чтениеУрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці, прайшла ў школе

Памяці трагедыі вёскі Хатынь прысвячаецца…

Да Дня памяці трагедыі вескі Хатынь, якая праходзіць у Беларусі 22 сакавіка, у бібліятэцы ўстановы адукацыі арганізавана тэматычная выстава. Бібліятэкар школы падабрала літаратуру, якая расказвае пра падзеі хатынскай трагедыі і іншых вёсак, лёс якіх падобны на яе лёс. Вучні школы могуць пазнаёміцца і ўзяць пачытаць літаратуру дамоў.

 

Продолжить чтениеПамяці трагедыі вёскі Хатынь прысвячаецца…

“Фальклорная гульня” прывяла да выдатных вынікаў

На раённым этапе ІХ адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»  у конкурсе “Фальклорная гульня” вучні пачатковых класаў разам з кіраўніком Коверзневай І.М. заваявалі дыплом ІІ ступені. Віншуем малодшых школьнікаў з выдатным выступленнем на фестывалі!

 

Продолжить чтение“Фальклорная гульня” прывяла да выдатных вынікаў

“Бабуліна кухня” прыйшлася па гусце на «Радаводзе»

З мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыццяўлення дыялогу паміж рознымі пакаленнямі, прайшоў ІХ адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». На раённым этапе ў конкурсе  “Бабуліна кухня” у намінацыі-дэгустацыі “Бытавая страва” дыплом І ступені заваявалі  Ганчарук Ангеліна і Гац Кацярына (педагогі Семянчук В.М. і Тарасава М.Б.). У конкурсе “Бабуліна кухня” у намінацыі “Зборнік традыцыйных страў Берасцейшчыны”  стаў лепшым (кіраўнік Ярмашэвіч А.М.). Віншуем дзяўчынак, іх  кіраўнікоў  і Ярмашэвіч А.М. з бліскучай перамогай!

Продолжить чтение“Бабуліна кухня” прыйшлася па гусце на «Радаводзе»