План работы
Тэма: Фарміраванне цэласнага экалагічнага светапогляду і этычных каштоўнасцей школьнікаў праз выкарыстанне ў рабоце педагогаў сістэмна-дзейнаснага падыходу
Мэта: Удасканаленне форм і метадаў экалагічнага выхавання праз павышэнне майстэрства класнага кіраўніка.
Задачы:
- Садзейнічаць тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўцы класных кіраўнікоў па арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай выхавання маральнай і этычнай культуры асобы вучня ў сучасных умовах.
- Павышаць прафесійны і культурны ўзровень класных кіраўнікоў па пытаннях экалагічнага выхавання;
- Фарміраваць адзіны сістэмны падыход да выхавання ў вучняў экалагічнай культуры праз арганізацыю сумеснай прыродаахоўнай дзейнасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў;
- Садзейнічаць актыўнаму выкарыстанню ў рабоце педагогаў сістэмна-дзейнаснага падыходу ў арганізацыі экалагічнага выхавання;
Пасяджэнне № 1 Жнівень
Тэма. Асноўныя патрабаванні да планавання выхаваўчай работы ў школе на 2021/2022 навучальны год
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання:
- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе”.
- Планаванне выхаваўчай работы ў класе і яе ўлік.
- Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2021/2022 навучальны год.
- Вывучэнне метадычных рэкамендацый па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі.
- Сацыяльны пашпарт школы.
Практычная частка
- Агляд сучаснай літаратуры па праблемах выхавання.
- Выстава метадычнай літаратуры:,,Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.
Пасяджэнне № 2 Лістапад
Тэма: Экалагічнае выхаванне як працэс фарміравання ведаў, адносін, паводзін і волі навучэнцаў
Форма правядзення: канферэнцыя ідэй
Пытанні для абмеркавання:
- Асноўныя накірункі экалагічнага выхавання.
- Выкарыстанне педагогамі сучасных педагагічных тэхналогій і сістэмна-дзейнаснага падыходу ў экалагічным выхаванні навучэнцаў.
- Эфектыўныя метады і прыёмы выхаваўчай работы па фарміраванні экалагічнай культуры.
Практычная частка
- Абмен вопытам па тэме пасяджэння. Наведванне класнай гадзіны ў 9 класе.
Пасяджэнне № 3 Люты
Тэма: Сістэмны падыход да вырашэння праблемы фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
- Формы і метады правядзення інфармацыйных гадзін.
- Выкарыстанне форм і метадаў выхаваўчай работы, якія садзейнічаюць росту грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцяў.
- Выхаванне павагі да сімволікі краіны як умова фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму.
Практычная частка
- Абмен вопытам па тэме пасяджэння. Наведванне класнай гадзіны ў 8 класе.
Пасяджэнне № 4 Май
Тэма: Паказчыкі эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе.
Форма правядзення: творчая справаздача
Пытанні для абмеркавання:
- Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання па фарміраванні цэласнага экалагічнага светапогляду і этычных каштоўнасцей школьнікаў праз выкарыстанне ў рабоце педагогаў сістэмна-дзейнаснага падыходу за 2020/2021 навучальны год.
- Справаздача класных кіраўнікоў па фарміраванні адзінага сістэмнага падыходу да выхавання ў вучняў экалагічнай культуры праз арганізацыю сумеснай прыродаахоўнай дзейнасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў уФ 2020/2021 навучальным годзе.
- Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.
- Справаздача педагога сацыяльнага аб арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы сярод непаўналетніх ў 2021/2022 навучальным годзе.