«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

25 красавіка члены пярвічнай ячэйкі ГА БРСМ ўстановы адукацыі напісалі «Дыктант Перамогі». Гістарычны дыктант на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны праводзіўся з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі , павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання моладзі. Арганізатары мерапрыемства — ГА БРСМ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтение«Дыктант Перамогі» напісалі БРСМаўцы ўстановы адукацыі

У пярвічнай ячэйцы ГА БРСМ школы прайшоў справаздачна-выбарчы сход

23 красавіка ў пярвічнай ячэйцы ГА БРСМ школы прайшоў справаздачна-выбарчы сход, на якім была заслухана справаздача старшыні Шаламіцкай Паліны аб  рабоце ячэйкі за 2024/2025 навучальны год. Па выніках галасавання адзінагалосна старшынёй ячэйкі засталася Шаламіцкая Паліна. Яна ўручыла білет БРСМ новаму члену ячэйкі — Сілінай Сняжане і пажадала ёй плённай работы.

Продолжить чтениеУ пярвічнай ячэйцы ГА БРСМ школы прайшоў справаздачна-выбарчы сход

Шчыруюць БРСМаўцы

З наступленнем цёплага сонечнага надвор’я актывізавалася работа на вучэбна-вопытным участку школы. Неабходна разраўняць зямлю, зрабіць грады, рады, прапалоць зелле. Прыйшоў час саджаць гародніну. Члены ГА БРСМ – актыўныя працаўнікі на ўчастку. Без іх удзелу не абыходзіцца добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, пасадка кветак і насення. Шчыруюць вучні на карысць роднай школы і краіны, бо ведаюць – іх праца вельмі патрэбная і неабходная.

Продолжить чтениеШчыруюць БРСМаўцы

З лістапада 2024 года па лістапад 2025 года праходзіць рэспубліканскі агляд-конкурс садовых прышкольных участкаў «Сады міру і дабрыні». У рамках рэалізацыі дадзенага праекта вясной была праведзена абрэзка дрэў, апрацоўка сада ад шкоднікаў, падкормка дрэўцаў угнаеннямі, пабелка дрэў. Члены ГА БРПА І БРСМ былі актыўнымі ўдзельнікамі рэалізацыі праекта.

Продолжить чтение

Наводзім парадак каля школы

Актывісты ГА БРСМ на чале з педагогам-арганізатарам  правялі акцыю «Зробім» у рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і навядзення парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна «Зробім наш раён яшчэ лепш» і навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеНаводзім парадак каля школы

Акцыя “Ад усёй душы!”

БРСМаўцы напярэдадні свята 8 Сакавіка праявілі творчую ініцыятыву і з самай раніцы ўключыліся ў акцыю “Ад усёй душы!”. Сумесна з педагогам-арганізатарам яны павіншавалі  настаўнікаў са святам. Кожны педагог школы атрымаў прыемны сюрпрыз з прыгожымі пажаданнямі да свята.

Продолжить чтениеАкцыя “Ад усёй душы!”

Майстар-клас «Сваімі рукамі»

Сумесная акцыя ГА БРПА і ГА БРСМ па стварэнні падарункаў да 8 Сакавіка сваімі рукамі пачалася за тыдзень да свята. Актывісты БРСМ паказалі майстар-клас акцябратам і навучылі іх рабіць чароўны квецік-сяміквецік. Малодшыя школьнікі з творчым запалам падыйшлі да гэтай справы і на свята падаравалі настаўнікам прыгожыя кветачкі, каб іх запаветныя мары і жаданні здзейсніліся.

Продолжить чтениеМайстар-клас «Сваімі рукамі»

Вітаем новых членаў ГА БРСМ!

Сёння самая масавая маладзёжная арганізацыя Беларусі аб’ядноўвае найбольш актыўных прадстаўнікоў новага пакалення, тых, хто імкнецца прыкласці сілы і здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і сваіх аднагодкаў цікавей, ярчэй і сваімі рукамі будаваць маладую Беларусь. Рабоце з новымі ўдзельнікамі агульнай справы надаецца вялікая ўвага. У рамках інфармацыйнай гадзіны «Моладзь — будучае краіны» старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. уручыла членскія білеты БРСМ вучням 8 і 9 класаў. Спадзяемся, што разам з імі жыццё ячэйкі зайграе новымі фарбамі. Віншуем!

Продолжить чтениеВітаем новых членаў ГА БРСМ!

У ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася захапляльная і займальная гульня сярод членаў БРСМ

      Рабяты прадэманстравалі неверагодную кемлівасць, камандны дух і бліскучыя веды ў розных галінах. Інтэлектуальныя заданні былі вельмі разнастайнымі: ад гістарычных пытанняў да творчых выклікаў. Кожны ўдзельнік праявіў свае лепшыя якасці, а атмасфера спаборніцтва натхняла на новыя здзяйсненні. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць, зараджаюць пазітывам і нагадваюць пра каштоўнасць каманднай працы. Не спыняйцеся на дасягнутым — наперадзе шмат новых мерапрыемстваў і магчымасцяў для самаўдасканалення!

Продолжить чтениеУ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася захапляльная і займальная гульня сярод членаў БРСМ

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Што можа БРСМ?»

     Вучні ўспомнілі гісторыю стварэння, мэты і задачы, якія стаяць перад ГА «БРСМ», пагаварылі аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў арганізацыі, дзейнасці Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі і пераканаліся: лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас. ГА «БРСМ» прадастаўляе магчымасці маладым людзям для самарэалізацыі і для рэалізацыі ініцыятыў , накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Што можа БРСМ?»