Квітней, наш сад!

Многія гады на тэрыторыі ўстановы адукацыі годнае месца займае школьны сад. Не адно пакаленне нашых школьнікаў ласавалася сакавітымі яблыкамі і грушамі з яго. Кожны год вучні, педагогі і тэхнічны персанал праводзяць уборку ў садзе, ажыццяўляюць яго абрэзку і пабелку. Новым штуршком да абнаўлення саду стаў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сад надзеі», якая праводзіцца па ініцыятыве Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя акцыі — высадзіць пладовыя дрэвы на тэрыторыі адукацыйных і сацыяльных устаноў. Так у 2022/2023 навучальным годзе побач з дрэвамі са старога саду быў закладзены малады садок з 27 яблынь. Да нашай агульнай радасці вясною ўсе маладзенькія дрэўцы дружна зацвілі. Старыя яблыні таксама радуюць вока сваім цвіценнем, ёсць надзея, што сёлетняй восенню сад парадуе нас добрым ураджаем, а нашы вучні будуць цаніць працу на зямлі і ведаць кошт яе вынікаў.

Продолжить чтениеКвітней, наш сад!

Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…