У шосты школьны дзень члены ГА БРПА ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з Днём настаўніка
Рабяты пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.
Члены ГА «БРПА“ далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» да Дня пажылых людзей
Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца выхаванне ў дзецях клопату пра людзей, пачуцці міласэрнасці, спагады, жадання прыйсці на дапамогу і павагі да пажылых людзей.
Напярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»
Сонечнае надвор’е, шамаценне лісця пад нагамі, усмешлівыя вочы пажылых людзей- акцыя прынесла толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, а галоўнае, тым, для каго яна праводзілася.
13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БРПА, прайшлі ў піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». На перапынках усе атрады мелі магчымасць згуляць у гульню «Піянерскі лабірынт», якую прыдумалі піянеры нашай школы. Гульня дапамагае раскрыцца лідарскім якасцям піянера, з’яднаць калектыў. Святочны дзень завяршыўся ўрачыстым зборам піянерскай дружыны «Салют, БРПА!». Віншуем усіх піянераў і жадаем ім далейшых перамог і здзяйсненняў!
13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, свята, якое аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых, і тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь
Беларуская піянерыя- школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме. Піянерская дружына імя Марата Казея жадае ўсім рабятам новых слаўных пачынанняў, моладзевага аптымізму, надзейных сяброў, поспехаў ва ўвасабленні задуманага, радасці ад дасягнутай мэты, выдатнага настрою! Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены цікавымі сустрэчамі, свежымі ідэямі і аптымізмам!
Мы помнім!
Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім
Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»
Адно з самых яркіх піянерскіх свят — Дзень піянерскага сяброўства — адзначае 19 мая Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Аб’ядноўваючы ў сваіх шэрагах больш за 570 тысяч хлапчукоў і дзяўчынак, піянераў і акцябрат, дарослых лідэраў — педагогаў і кіраўнікоў, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя з’яўляецца адной з лідзіруючых грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. З заклікам “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”, у якім закладзены асноўныя прынцыпы – Справа, Дабро, Радзіма, Справядлівасць!, беларуская піянерыя накіроўвае ўсю сваю энергію на карысць роднай і любімай краіны і актыўна крочыць у нагу з часам.
Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Злёт быў сапраўдным святам: актывісты спявалі, танцавалі, прымалі віншаванні, а лепшыя піянеры і піянерскія дружыны раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды.