Работа спорыцца…

Як толькі пацяплела, пачаліся палявыя работы на школьным вучэбна — доследным участку. Бусел з’явіўся першым, праверыў, ці добра ўзарана поле.

Выдатна папрацавалі ўдзельнікі працоўнага дэсанту!

Продолжить чтениеРабота спорыцца…

Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

У рамках Года якасці вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт». Экскурсію для дзяцей правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.У. Дзеці яшчэ раз успомнілі прафесіі, без якіх не абысціся ў гаспадарцы. Нехта з дзетак убачыў сваіх бацькоў на дошцы гонару. Падзяліліся думкамі аб прафесіі сваіх бацькоў і прыйшлі да адзінай думкі: ад таго, як спрацуеш зараз — залежыць будучыня.🌿🕊️🌍🕊️🌲🌳

Продолжить чтениеВучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

Вучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»

У рамках Года якасці для вучняў 5-9 класаў прайшоў кіналекторый «Скарбніца Беларусі» 18 красавіка.

Продолжить чтениеВучні 5-9 класаў праглядзелі фільм «Скарбніца Беларусі»

На кветніках зацвілі першыя кветкі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вучні і педагогі нашай школы працягваюць наводзіць прыгажосць. Месячнік яшчэ не завяршыўся, а вынікі ўжо цешаць вока: на кветніках зацвілі першыя кветкі.

Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы – горада, двара, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка.

Галоўная задача – прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі.

Продолжить чтениеНа кветніках зацвілі першыя кветкі

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню»

У рамках Года якасці і з мэтай павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі, вучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню». Якое адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны». Вучні сустрэліся з прадстаўнікамі розных прафесій. Паспрабавалі сябе ў ролі медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, лабарантаў, кандытараў. У фае школы была арганізавана выстава буклетаў па розных прафесіях. Пасля праходжання выставак прадпрыемстваў у актавай зале быў арганізаваны невялікі канцэрт. Былі прадстаўлены відэаролікі з удзелам маладых спецыялістаў розных прафесій. Са словамі на дарогу да дзевяцікласнікаў звярнуліся работнікі адукацыі.

Продолжить чтениеВучні 9 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве «Квіток у будучыню»

Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

У рамках Года якасці і рэалізацыі праекта «Зялёныя школы» вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай  акцыі «Аднавім лясы разам» і прыбралі смецце ў лясным масіве аг.Шані.

Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс захаванне ляснога багацця нашай краіны.

Продолжить чтениеВучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»

Азеляненне школьнай тэрыторыі

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, праводзяцца работы па азеляненні школьнай тэрыторыі. Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым усе яны сімвалічныя. Навучэнцы нашай школы прапануюць любавацца прыгажосцю кветак. Клумбы — галоўнае ўпрыгажэнне тэрыторыі.

Продолжить чтениеАзеляненне школьнай тэрыторыі