Суботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі працоўныя калектывы ААТ «Шані-аграпрадукт», сельвыканкама, сельскага клуба-бібліятэкі, мясцовыя жыхары і проста неабыякавыя людзі выйшлі 30 сакавіка на ўсеагульны суботнік па навядзенні парадку ў аг.Шані. Навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Разам мы робім нашу малую радзіму чысцейшай, святлейшай і прыгажэйшай.

Продолжить чтениеСуботнік у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку прайшоў 30 сакавіка

Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані

Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані і пазнаёміліся з умовамі гадавання маленькіх цялятак. Галоўны заатэхнік таварыства Асіпчук У.У. правёў для вучняў цікавую экскурсію і расказаў, як і чым кормяць малышоў, як падбіраюць корм, як часта за імі прыбіраюць і даюць вады, чыпіруюць і што потым з імі робяць. Назіраць за маленькімі бычкамі і цялушкамі было даволі цікава і замілавана. Дзецям такая сустрэча прынесла шмат прыемных эмоцый і была даволі цікавай.

Продолжить чтениеВучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані

Знаёмімся з прафесіямі сельскай гаспадаркі

З мэтай развіцця прафесійнага самавызначэння вучні 7-9 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ “Шані-аграпрадукт”, дзе спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Асіпчук К.В. правяла экскурсію і расказала аб прафесіях, якія можна сустрэць тут. Крысціна Вячаславаўна паказала кожны кабінет са спецыялістамі, якія пазнаёмілі вучняў са спецыфікай і накірункамі сваёй работы. Таксама яна нагадала выпускнікам, дзе можна атрымаць спецыяльнасці сельгасвытворчасці, і адзначыла, што, каб атрымаць добрую прафесію ў жыцці, неабходна паказваць добрыя вынікі ў вучобе.

Продолжить чтениеЗнаёмімся з прафесіямі сельскай гаспадаркі

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

На першым этапе праекта “ШАГ” актуалізаваліся веды аб Узброеных сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведваемся”. У фокусе абмеркавання — пытанні абараназдольнасці і забеспячэння бяспекі краіны, сучаснай арміі, салдацкай доблесці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы, актыўная грамадзянская пазіцыя, павага да подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, гераізм, мужнасць, баявыя традыцыі, воінскі абавязак, патрыятызм.

Продолжить чтение“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”

«Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

25 студзеня длля вучняў 8-11 класаў прайшоў яшчэ адзін «ШАГ». «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры» — пад такім дэвізам і менавіта такой тэме ён быў прысвечаны. На першым этапе вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Другі этап прайшоў у форме тэлешоу “Сто пытанняў даросламу”, госцем якога стала дырэктар установы адукацыі Ярмашэвіч А.М. Усе імкнуліся задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця Алены Мікалаеўны і прадэманстравалі зацікаўленасць да жыцця школы. На апошнім этапе падвялі вынікі мерапрыемства, адзначылі вялікую ролю навукі і адукацыі ў сучасным жыцці.

Продолжить чтение«Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны Указ № 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і надпіс «Беларусь». Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.
Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.
Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.

Продолжить чтениеУ Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці