Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані

Вучні 1-7 класаў наведалі малочна-таварны комплекс у аг.Шані і пазнаёміліся з умовамі гадавання маленькіх цялятак. Галоўны заатэхнік таварыства Асіпчук У.У. правёў для вучняў цікавую экскурсію і расказаў, як і чым кормяць малышоў, як падбіраюць корм, як часта за імі прыбіраюць і даюць вады, чыпіруюць і што потым з імі робяць. Назіраць за маленькімі бычкамі і цялушкамі было даволі цікава і замілавана. Дзецям такая сустрэча прынесла шмат прыемных эмоцый і была даволі цікавай.

Добавить комментарий