Суботні дзень з задавальненнем і карысцю
Субота 15 сакавіка ў школе прайшла з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, ушанавання Дня Канстытуцыі і далучэння да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Азбука ЗЛЖ “Здаровым быць – жыццё доўгае жыць” навучыла вучняў 1 – 4 класаў прытрымлівацца правілаў здаровага ладу жыцця. Квэст “У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа” у Дзень Канстытуцыі прапанаваў вучням 5 – 9 класаў прайсціся па розных станцыях і замацаваць асноўныя веды пра дзяржаву і яе сімвалы. Навучэнцы і педагогі школы не засталіся ў баку ад ушанавання гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа і прынялі самы актыўны ўдзел у раённым этапе фальклорнага фестывалю “Радавод” у самых розных намінацыях: абрадавыя песні, стравы беларускай кухні, народныя гульні. Усе атрымалі сапраўднае задальненне ад вынікаў сваёй працы.