Вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт»

У рамках Года якасці вучні 6,7 класаў наведалі адміністрацыйны будынак ААТ «Шані – аграпрадукт». Экскурсію для дзяцей правяла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.У. Дзеці яшчэ раз успомнілі прафесіі, без якіх не абысціся ў гаспадарцы. Нехта з дзетак убачыў сваіх бацькоў на дошцы гонару. Падзяліліся думкамі аб прафесіі сваіх бацькоў і прыйшлі да адзінай думкі: ад таго, як спрацуеш зараз — залежыць будучыня.🌿🕊️🌍🕊️🌲🌳

Добавить комментарий