Патриотический проект «Поезд Памяти», проводимый по инициативе глав верхних палат парламентов России и Беларуси, вписал яркую страницу в белорусско-российское сотрудничество
Участников проекта «Поезд Памяти» в 2023 году будут выбирать на конкурсной основе, сообщила первый заместитель министра образования Ирина Старовойтова на заседании организационного комитета по вопросам проведения в 2023 году этого совместного белорусско-российского проекта, которое прошло в Совете Республики, передает корреспондент БЕЛТА.
Более подробно смотрите тут:
Усё пачынаецца са школьнага званка
4 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. У школе сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Шмат з іх з’ехаліся на свае чарговыя юбілеі. Старшакласнікі і настаўнікі не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.
Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.
Кожную суботу разам
Суботні дзень паклікаў вучняў пачатковых класаў у цікавы віртуальны тур “Скарбонка памяці”, дзе школьнікі не толькі даведаліся аб гісторыі стварэння музея Вяікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, але і наведалі шматлікія яго экспазіцыі, адказалі на пытанні віктарыны, атрымалі шмат ведаў аб гісторыі роднай краіны. Вучні 5 — 9 класаў праглядзелі і абмеркавалі кінафільм «Глядзі і памятай”.
Кожную суботу разам
У суботу пачаткоўцы разам са сваімі мамамі наведалі свята гульні і цацкі “Разам з мамамі гуляем”. Вучні сярэдняга звяна выпусцілі газету «Сям’я мая ад “А” да “Я”.
Я патрыёт сваёй краіны
Суботняя раніца 28 студзеня пачалася не зусім звычайна. Вучні і педагогі сабраліся, каб падтрымаць вучаніцу 10 класа Міранюк Анастасію, якая адпраўляецца на раённы этап Рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». 🇧🇾👍#поездпамяти
Памяці ахвяр Халакосту
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту школьнікі ўспамінаюць аб нявінных ахвярах фашызму і ўшаноўваюць памяць аб воінах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Колькі б не прайшло гадоў пасля вайны, мы не можам, не маем права забываць пра тыя жудасныя падзеі, якія пазбавілі жыцця сотні тысяч нашых суайчыннікаў.
У Беларусі стартаваў другі этап Рэспубліканскага конкурса «Я патрыёт сваёй краіны»
Па выніках конкурса будуць вылучаны удзельнікі культурна-адукацыйнага праекта «Поезд Памяти» 🚂🚋🚃🚋🚃🚋🚃.
Міранюк Анастасія прыме ўдзел у раённым этапе конкурса, які ўключае наступныя задачы:
✅візітная картка;
✅творчы конкурс;
✅конкурс відэаматэрыялаў;
✅конкурс эсэ;
✅інтэлектуальна-пазнаваўчая гульня.
@trainofmemory #поездпамяти
#Беларусь_Россия
#Я_патриот_своей_страны
Яшчэ адзін «ШАГ»
Падчас правядзення мерапрыемства ў рамках адуацыйнага праекта «ШАГ» вучні 8 — 10 класаў пазнаёміліся з дасягненнямі ў навукова-даследчай дзейнасці, інавацыйным развіцці ў сферы эканомікі Беларусі. Школьнікі бліжэй пазнаёміліся са структурай, функцыянаваннем і інавацыйнымі распрацоўкамі Акадэміі навук РБ і індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Студэнтка 1 курса інжынернага факультэта Бульц Дар’я расказала пра Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, умовы паступлення, сферу дзейнасці, магчымасці ўстановы і цікавыя праекты студэнтаў ПДУ.
Яшчэ адзін «ШАГ»
У рамках адукацыйнага праекта вучні 5 класа былі запрошаны на дзелавую гульню «Я і закон», дзе мелі магчымасць паразважаць над паняццямі «свавольства», «учынак», «праступак», «правапарушэнне».
Сацыяльны педагог Арабей А.Я. у ходзе дыялогу пазнаёміла дзяцей з відамі адказнасці падлеткаў за супрацьпраўныя паводзіны. Школьнікі адзначылі, што вельмі важна з падлеткавага ўзросту захоўваць і паважаць законы сваёй краіны.
- 1
- 2
- 3
- 4
- …
- 194
- Go to the next page