Рабяты з задавальненнем наведваюць школьны стадыён цёплымі летнімі вечарамі

     Сёння навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у творчай лабараторыі «Яркія імгненні лета 2024», якую правяла настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І. М. Гульні на школьным стадыёне аставяць у памяці дзяцей незабыўныя ўражанні і ўспаміны аб сумесным правядзенні вольнага часу.

Продолжить чтениеРабяты з задавальненнем наведваюць школьны стадыён цёплымі летнімі вечарамі

Навучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Аблавушкі І.М. прынялі ўдзел у конкурсе-віктарыне «Знаўца казак»

     Падарожнічаць па казках марыць кожны з нас. Слухаючы і чытаючы казкі, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. На мерапрыемстве дзеці ўспомнілі казкі і казачных герояў, пагулялі ў гульні, адгадалі загадкі, даведаліся шмат новага і цікавага, адпачылі разам з казкай.

Продолжить чтениеНавучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Аблавушкі І.М. прынялі ўдзел у конкурсе-віктарыне «Знаўца казак»

Спякотнымі летнімі вечарамі навучэнцы з карысцю праводзяць час на школьным двары і дзіцячай пляцоўцы

     Сёння рабяты пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Коверзневай І.М. займаліся на трэнажорах, каталіся на горцы, гулялі, спявалі песні. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры!

Продолжить чтениеСпякотнымі летнімі вечарамі навучэнцы з карысцю праводзяць час на школьным двары і дзіцячай пляцоўцы

Навучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі праводзяць лета з карысцю

      Сёння рабяты прынялі ўдзел у спартыўным свяце «Формула здароўя» ў рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя», які правяла педагог-арганізатар Каляда А.Г. Дзеці весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.

Продолжить чтениеНавучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі праводзяць лета з карысцю

15 жніўня ў нашай установе адукацыі была арганізавана квэст-гульня «Марафон здароўя» ў рамках работы занальнага цэнтра

     У цяперашні час сярод падлеткаў асаблівай папулярнасцю сталі карыстацца квэст-гульні па ЗЛЖ. Квэст-гульня- гэта альтэрнатыва звыкламу ладу жыцця, шкодным звычкам, настрой на здаровы лад жыцця.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел 2 каманды. У ходзе гульні навучэнцы праходзілі розныя станцыі: «Літаратурная», «Будзь здаровы!», «Замарочкі з бочкі», «Спартыўная». Затым каманды сабраліся на пляцоўцы перад школай на вясёлы флэшмоб. Гульня прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Усе ўдзельнікі атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый.

Продолжить чтение15 жніўня ў нашай установе адукацыі была арганізавана квэст-гульня «Марафон здароўя» ў рамках работы занальнага цэнтра

Жыццё дзяцей у нашай школе ў летні перыяд напоўнена святамі, гульнямі, смехам і весялосцю

     Лета — краіна вечнага дзяцінства, у якой нават дарослыя часам адчуваюць сябе трошкі дзецьмі. Для арганізацыі эмацыянальна насычанага жыцця педагогамі створаны камфортныя ўмовы, дзякуючы якім дзеці атрымліваюць незабыўныя ўражанні, радасць ад зносін з аднагодкамі і новых адкрыццяў. Сёння не толькі рабяты, але і бацькі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Прырода і чалавек» і рухомых гульнях «Лета — час яркіх адкрыццяў». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву.

Продолжить чтениеЖыццё дзяцей у нашай школе ў летні перыяд напоўнена святамі, гульнямі, смехам і весялосцю

Навучэнцы з рознаўзроставага атрада “Лета» в. Кацёлкі праводзяць лета з карысцю

      Сёння дзеці прынялі ўдзел у гадзіне АБЖ «Ведай і шануй правілы дарог», якую правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сунік А.М. Падчас сустрэчы навучэнцы ў гульнявой форме паўтарылі правілы дарожнага руху. Выкарыстоўваючы займальныя заданні, рабяты пазнаёміліся з дарожнымі знакамі, адказалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным. Глеб і Мацвей паабяцалі выконваць правілы дарожнага руху і быць уважлівымі на дарогах.

Продолжить чтениеНавучэнцы з рознаўзроставага атрада “Лета» в. Кацёлкі праводзяць лета з карысцю

У рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Слабадская сярэдняя школа» была арганізавана гадзіна спорту «Паласа перашкод»

      У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Вясёлыя эстафеты падарылі ўдзельнікам гадзіны спорту добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Продолжить чтениеУ рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Слабадская сярэдняя школа» была арганізавана гадзіна спорту «Паласа перашкод»

Лета- выдатная пара для дзяцей, калі ў іх ёсць выдатная магчымасць атрымаць зарад станоўчых эмоцый на ўвесь год

      Нашы рабяты не сумуюць, яны весела і з карысцю праводзяць свае канікулы: малююць, ладзяць спаборніцтвы, чытаюць, гуляюць у музычныя і рухомыя гульні. Сёння настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сунік А. М. арганізавала для навучэнцаў творчую майстэрню «Малюем лета разам» і бібліяэкспрэс «Чытаем кнігі разам» з удзелам загадчыка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т. Ф. Было вельмі цікава!

Продолжить чтениеЛета- выдатная пара для дзяцей, калі ў іх ёсць выдатная магчымасць атрымаць зарад станоўчых эмоцый на ўвесь год