Знаёмімся з работай выратавальнікаў

Работа выратавальнікаў заўсёды авеяна рамантыкай, прыгодамі і мужнасцю герояў. Каб больш падрабязна даведацца аб сапраўдных буднях аддзела па надзвычайных сітуацыях Пружанскага раёна, вучні 4-7 класаў наведалі яго падчас вясенніх канікул. Супрацоўнік аддзела ў простай і даступнай форме расказаў дзецям аб абсталяванні пажарных машын, функцыях прылад для тушэння пажараў і выратавання людзей, паказаў касцюм выратавальніка. Вучням яшчэ раз было нагадана аб правілах бяспечных паводзін дома і на вуліцы, на дарозе, у лесе, нумары тэлефонаў службы выратавання. Цікавай была экскурсія ў пакой баявой славы аддзела і музей, дзе вучні паглядзелі вырабы на конкурсы і нават некаторыя з іх адшукалі свае!

Продолжить чтениеЗнаёмімся з работай выратавальнікаў

Пазнаём гісторыю ганчарства

Вучні 4-7 класаў на канікулах наведалі ганчарную майстэрню ў г.Пружаны і пазнаёміліся бліжэй з тэхналогіяй апрацоўкі гліны. Майстар Міранюк Г.Г. падрабязна спыніўся на відах апрацоўкі гліны, тэхналогіі лепкі, сушкі, нанясення глазуры на выраб. Генадзій Генадзьевіч правёў экскурсію па майстэрні, расказаў пра асаблівасці кожнага працэсу ганчарства, прадэманстраваў вырабы сваіх вучняў. Самым цікавым для вучняў стаў майстар-клас па вырабу з камяка сырой гліны цудоўнага гарлачыка. Вучні з замілаваннем назіралі за працэсам стварэння новага прадмета посуду ў руках майстра.

Працяг экскурсіі быў каля помніка “Спаленым вескам”, дзе вучні хвілінай маўчання  ўшанавалі памяць усіх бязвінна загінулых людзей.

Продолжить чтениеПазнаём гісторыю ганчарства

Канікулы весела і цікава

Першы дзень вясенніх канікул прайшоў вельмі весела, цікава і пазнавальна. Вучні былі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі “Здароўе і я – лепшыя сябры!”, спартыўнай гульні “Вясенні марафон”, гадзіны памяці “І будзе жыць Хатынь у нашых сэрцах”, гульнях на свежым паветры на дзіцячай пляцоўцы. Старэйшы атрад завітаў у госці ў Шаняўскі сельвыканкам і ФАП, дзе пазнаёміўся і іх работай, а таксама наведаў відэасалон “Брэсцкая вобласць-85”.

Продолжить чтениеКанікулы весела і цікава

Вучні школы наведалі на канікулах Нясвіжскі замак

Захапляючую, поўную пазітыўных уражанняў і эмоцый экскурсію ў Нясвіжскі замак зрабілі вучні 4-11 класаў Шаняўской СШ імя М.Засіма. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г. Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Палац выглядае вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў. Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.  Цікава было слухаць гістарычныя звесткі пра яго будаўніцтва, пераўтварэнні, аздабленне, рэстаўрацыю, а легенды і паданні, якімі  напоўнены замак, наогул вызвалі непаддзельны інтарэс. Уражанні ад жывой гісторыі, увасобленай ў комплексе, надоўна застануцца ў памяці дзяцей!

 

Продолжить чтениеВучні школы наведалі на канікулах Нясвіжскі замак

Экскурсію ў Мірскі замак здзейснілі вучні школы на канікулах

У першы дзень канікул вучні 4-11 класаў здзейснілі захапляючую і пазнаваўчую экскурсію ў Мірскі замак.  Мірскі замак — помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Комплекс Мірскага замка і сёння здзіўляе сваёй архітэктурнай гармоніяй, злучнасцю з прыродай, рацыяналізмам і прадуманасцю абарончых збудаванняў, прастатой і лаканізмам форм. Дзеці з захапленнем аглядзелі замак , падняліся па лесвіцы ў вежы. З вялікай цікавасцю яны праслухалі паведамленне экскурсавода аб гісторыі і культурных традыцыях замка, наведалі капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх у стылі ампіру.

Продолжить чтениеЭкскурсію ў Мірскі замак здзейснілі вучні школы на канікулах

Старшакласнікі пабывалі на чыгуначнай станцыі Аранчыцы і ААА «Экаматэрыялы»

Вучні 8-11 класаў здзейснілі экскурсію на чыгуначнаю станцыю Аранчыцы, дзе пазнаёміліся з сістэмай яе функцыянавання, пабывалі ў рамонтнай майстэрні. Наступны прыпынак — ААА «Экалгічныя матэрыялы», якая знаходзіцца ў в.Аранчыцы. Старшакласнікі пазнаёміліся з працэсам апрацоўкі какосавай сыравіны, пасля якой атрымліваюць матэрыял для матрацаў. Таксама вучні ўшаналі памяць воінаў хвілінай маўчання каля помніка загінулым жыхарам в.Аранчыцы і пазнаёміліся з помнікам архітэктуры — храмам Узвіжэння Крыжа Гасподняга.

Продолжить чтениеСтаршакласнікі пабывалі на чыгуначнай станцыі Аранчыцы і ААА «Экаматэрыялы»

Акцыя «Вітамінны кошык» прайшла ў аг.Шані

Валанцёрскі атрад «ДОМ» працягвае работу на канікулах. Вучань 11 класа Казлоўскі Уладзіслаў правёў акцыю «Вітамінны кошык» і падарыў жыхарам аг.Шані вітамінную прадукцыю. У зімовы перыяд, калі арганізм мае патрэбу ў вітамінах, гэта акцыя з’яўляецца вельмі патрэбнай і карыснай.

Продолжить чтениеАкцыя «Вітамінны кошык» прайшла ў аг.Шані

Экскурсія па памятных месцах Пружаншчыны

Вучні 1-4 класаў на канікулах наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву в. Засімавічы, брацкую магілу в.Стараволя. Потым навучэнцы завіталі ў гарадскі пасёлак Шарашова, дзе наведалі «Зал славы» ДУА «Шарашоўская СШ». Убачанае аказала вялікі ўплыў на маленькіх наведачаў, заставіла задумацца аб падзях Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу савецкіх салдат.

Продолжить чтениеЭкскурсія па памятных месцах Пружаншчыны

Дабрачынная навагодняя акцыя «Ад усёй душы» прайшла напярэдадні Новага года

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Ад усёй душы» педагогі і навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з навагоднімі і каляднымі святамі.

Продолжить чтениеДабрачынная навагодняя акцыя «Ад усёй душы» прайшла напярэдадні Новага года

Праводзім час весела і карысна

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у аперацыі «Зімовае меню для школьнай кармушкі», члены валанцёрскага атрада «ДОМ» пазнаёмілі рабят з правіламі бяспечных паводзін у сетцы інтэрнэт. Старшакласнікі прайшлі патрыятычны квэст «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Навучэнцы гулялі ў рухомыя гульні і прымалі ўдзел у спартландыі «Юныя чампіёны».

Продолжить чтениеПраводзім час весела і карысна