Вучні школы наведалі на канікулах Нясвіжскі замак

Захапляючую, поўную пазітыўных уражанняў і эмоцый экскурсію ў Нясвіжскі замак зрабілі вучні 4-11 класаў Шаняўской СШ імя М.Засіма. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў, закладзены князем Радзівілам Сіроткам у 1583 г. Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Палац выглядае вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў. Інтэр’еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Вучням вельмі даспадобы прыйшліся бальная, камінная, малая сталовая, гетманская залы і тэатральная залы замка, дзе дамы ў старажытных сукенках сустракалі гасцей.  Цікава было слухаць гістарычныя звесткі пра яго будаўніцтва, пераўтварэнні, аздабленне, рэстаўрацыю, а легенды і паданні, якімі  напоўнены замак, наогул вызвалі непаддзельны інтарэс. Уражанні ад жывой гісторыі, увасобленай ў комплексе, надоўна застануцца ў памяці дзяцей!

 

Добавить комментарий