Навучэнцы 8,9,11 класаў наведалі УА»Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж»

Навучэнцы 8,9,11 класаў наведалі УА»Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж». У ходзе экскурсіі навучэнцы даведаліся аб спецыяльнасцях, якія яны могуць атрымаць у каледжы, тэрмінах навучання, сацыяльна-бытавых умовах пражывання і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні навучальнага працэсу каледжа. Вельмі ўразіў дзяцеў музей. Навучэнцы пазнаёміліся з экспанатамі, якія закранулі Івацэвіцкі раён у гады вайны, прыстасаваннямі для ткацтва, работамі навучэнцаў. Таксама старшакласнікі мелі магчымасць паабедаць у студэнцкай сталовай.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8,9,11 класаў наведалі УА»Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж»

Экскурсійная паездка для навучэнцаў 8, 9, 11 класаў

2 лістапада адбылася экскурсійная паездка для навучэнцаў 8, 9, 11 класаў. Экскурсія пачалася з мястэчка Ружаны, дзе яны наведалі найпрыгажэйшы помнік архітэктуры Беларусі, адзін з найбуйнейшых палацавых комплексаў XVII—XVIII стст., — Ружанскі палац. Навучэнцы даведаліся, чаму яго называюць беларускім Версалем і што належаў ён магутнай дынастыі Сапегаў. Масу ўражанняў і ведаў набылі старшакласнікі, наведаўшы палац Пуслоўскіх у мястэчку Косава. У захапленні навучэнцы былі ад архітэктуры замка, інтэр’ера залаў, прадметаў побыту і адзення нашых продкаў. Не менш цікавай была экскурсія па музеі-сядзібе ім. Т. Касцюшка.

Продолжить чтениеЭкскурсійная паездка для навучэнцаў 8, 9, 11 класаў

«Мы — за здаровы лад жыцця»!

Дзеці з рознаўзроставага атрада в.Чахец пад кіраўніцтвам Ханіла І. В. прынялі ўдзел у акцыі «Мы — за здаровы лад жыцця». У рамках акцыі  выпусцілі газету «Сакрэты правільнага харчавання», таксама зрабілі выдатныя восеньскія букеты для мам.

Продолжить чтение«Мы — за здаровы лад жыцця»!

На канікулах вучні 5-7 класаў наведалі археалагічны музей пад адкрытым небам у нацыянальным парку «Белавежская пушча і Камянецкую вежу

Навучэнцы 5-7 класаў у суправаджэнні класных кіраўнікоў Семянчук В. М.і Пекун Н. А.наведалі ўнікальны гісторыка-культурны аб’ект — археалагічны музей пад адкрытым небам у нацыянальным парку «Белавежская пушча.  Дзеці пазнаёміліся з развіццём матэрыяльнага і духоўнага жыцця нашых продкаў у перыяд ад каменнага веку і да ранняга сярэднявечча. Таксама навучэнцы наведалі Камянецкую вежу-унікальны помнік старажытнарускага абароннага дойлідства другой паловы XIII стагоддзя.

Продолжить чтениеНа канікулах вучні 5-7 класаў наведалі археалагічны музей пад адкрытым небам у нацыянальным парку «Белавежская пушча і Камянецкую вежу

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» навучэнцы 5-7 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянцы.

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» навучэнцы 5-7 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянцы. Інтэрактыўны занятак для дзяцей правёў інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Камянецкага РАНС Зазулька Руслан Ігаравіч. У ходзе заняткаў пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці праводзілася візуальнае апусканне ў сераду, якая імітуе розныя надзвычайныя сітуацыі. Запамінальным для школьнікаў стала пераадоленне дымавога лабірынта. Наведаўшы Цэнтр бяспекі, школьнікі атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях у перыяд восеньскіх канікул!

Продолжить чтениеУ рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» навучэнцы 5-7 класаў наведалі Цэнтр бяспекі ў Камянцы.

Рознаўзроставы атрад працуе ў в.Кацёлкі

Коверзнева І. М. правяла для рабят з рознаўзроставага атрада в.Кацёлкі займальнае падарожжа ў Майстарград. Хлопцы не толькі малявалі малюнкі, але і стварылі выдатныя восеньскія букеты з лісця для сваіх любімых мам.

Продолжить чтениеРознаўзроставы атрад працуе ў в.Кацёлкі

БРСМаўцы дапамагаюць добраўпарадкаваць памятныя месцы

У членаў ГА БРСМ ёсць шмат добрых традыцый. Адна з іх — разам, згуртавана, плячо да пляча працаваць на агульнае дабро, асабліва ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі.

Продолжить чтениеБРСМаўцы дапамагаюць добраўпарадкаваць памятныя месцы

Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя

Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя «Шкодным звычкам — не!».  Здароўе — самае галоўнае, што ёсць у чалавека. Даць уяўленне аб шкодных звычках і іх уплыве на здароўе, фарміраваць свядомае стаўленне навучэнцаў да свайго здароўя — галоўная мэта мерапрыемства. Пасля прагляду прэзентацыйнага матэрыялу і яго абмеркавання ўсе чалавечыя звычкі дзеці падзялілі на дзве часткі: карысныя і шкодныя. Да карысных звычак былі аднесены асабістая гігіена, рэжым дня, правільнае харчаванне, заняткі спортам. Гэтыя звычкі ўмацоўваюць здароўе. Да шкодных звычак аднеслі тыя, якія наносяць шкоду здароўю:  гульняманія, гутарка падчас ежы,  тытунекурэнне, таксікаманія, алкаголь і наркаманія. Падчас мерапрыемства валанцёры не толькі распавялі дзецям пра шкоду курэння, але і прадэманстравалі выдатную гульню ў настольны тэніс.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя

«Акцябрацкая мазаіка»

Для вучняў 3, 4 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня «Акцябрацкая мазаіка». «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся!»- пад такім дэвізам прайшоў квіз для піянераў. У ходзе гульні акцябратам патрэбна было адказваць на пытанні рознай тэматыкі. Выкарыстанне медыякантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні – усё гэта захапіла рабят, якія сталі яго ўдзельнікамі. У ходзе гульні акцябратам патрэбна было адказваць на пытанні рознай тэматыкі. З заданнямі справілі ўсе ўдзельнікі.

Продолжить чтение«Акцябрацкая мазаіка»

«Ці ведаеш ты рускую мову?»

Настаўнікам Вашчук А. В. сярод навучэнцаў 8, 9, 11 класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Ці ведаеш рускую мову?». Мэтай мерапрыемства было прыцягненне цікавасці вучняў да прадмета, развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцяў. Падчас турніру навучэнцы адказвалі на займальныя пытанні настаўніка, у гульнявой форме паўтарылі вывучаны матэрыял, павысілі навык узаемадзеяння ў камандзе.

Продолжить чтение«Ці ведаеш ты рускую мову?»