Экскурсійная паездка для навучэнцаў 8, 9, 11 класаў

2 лістапада адбылася экскурсійная паездка для навучэнцаў 8, 9, 11 класаў. Экскурсія пачалася з мястэчка Ружаны, дзе яны наведалі найпрыгажэйшы помнік архітэктуры Беларусі, адзін з найбуйнейшых палацавых комплексаў XVII—XVIII стст., — Ружанскі палац. Навучэнцы даведаліся, чаму яго называюць беларускім Версалем і што належаў ён магутнай дынастыі Сапегаў. Масу ўражанняў і ведаў набылі старшакласнікі, наведаўшы палац Пуслоўскіх у мястэчку Косава. У захапленні навучэнцы былі ад архітэктуры замка, інтэр’ера залаў, прадметаў побыту і адзення нашых продкаў. Не менш цікавай была экскурсія па музеі-сядзібе ім. Т. Касцюшка.

Добавить комментарий