Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя

Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя «Шкодным звычкам — не!».  Здароўе — самае галоўнае, што ёсць у чалавека. Даць уяўленне аб шкодных звычках і іх уплыве на здароўе, фарміраваць свядомае стаўленне навучэнцаў да свайго здароўя — галоўная мэта мерапрыемства. Пасля прагляду прэзентацыйнага матэрыялу і яго абмеркавання ўсе чалавечыя звычкі дзеці падзялілі на дзве часткі: карысныя і шкодныя. Да карысных звычак былі аднесены асабістая гігіена, рэжым дня, правільнае харчаванне, заняткі спортам. Гэтыя звычкі ўмацоўваюць здароўе. Да шкодных звычак аднеслі тыя, якія наносяць шкоду здароўю:  гульняманія, гутарка падчас ежы,  тытунекурэнне, таксікаманія, алкаголь і наркаманія. Падчас мерапрыемства валанцёры не толькі распавялі дзецям пра шкоду курэння, але і прадэманстравалі выдатную гульню ў настольны тэніс.

Добавить комментарий